Навіны дня. Цэнзура ў жывапісе, «зачыстка» БЧ і весткі з палёў рэпрэсій

У традыцыйным вячэрнім аглядзе расказваем пра тое, што адбылося ў Беларусі сёння, 21 сакавіка.

samae_halounae.jpg


Бязлітасная беларуская цэнзура дабралася і да жывапісу: антываенныя карціны гродненскага мастака Сяргея Грыневіча прыбралі з выставы. Як выглядае пагроза для ідэолагаў — глядзіце тут.
Знакаміты мем пра 3% цяпер абярнуўся супраць беларусаў: толькі 3% украінцаў лічаць нас сваімі сябрамі.
Навіны беларускай эканомікі: несуцяшальны прагноз ад эканаміста Аляксея Харкевіча, агляд валютных курсаў ад Вадзіма Іосуба і тлумачэнне ад Нацбанка пра тое, як можна забраць свае грошы з дэпазітаў.
Беларус Стас Шашок у 2020-2021-м дакументаваў катаванні пратэстоўцаў у нашых турмах. Цяпер ён ва Украіне і фіксуе ваенныя злачынствы Расіі.
«Беларускую чыгунку» чакае «зачыстка». «Рэйкавая вайна» дае свае вынікі, а сілавікі не могуць спыніць уцечку інфармацыі.
Весткі з-за кратаў: на палітвязня Віктара Бабарыкуцісне кіраўніцтва наваполацкай калоніі; пачаўся суд над афіцэрам КДБ Аляксеем Храловічам; у Брэсце асудзілі жыхара Пінска, які ваяваў ва украінскім войску; 2,5 гады «хіміі» атрымаў гродзенец за «праяву нянавісці» да АМАПаўца.
Але ёсць і добрыя навіны: выйшлі на волю палітвязні Андрэй Гарбуноў і Уладзімір Шынкевіч.