Палітвязень Уладзімір Шынкевіч выйшаў з калоніі на волю
Яго асудзілі на адзін год і тры месяцы калоніі агульнага рэжыму.

Уладзімір Шынкевіч
Палітвязень Уладзімір Шынкевіч выйшаў з калоніі на волю, паведамляюць праваабаронцы.
54-гадовы Уладзімір Шынкевіч 19 сакавіка цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калоніі №22.
Яго асудзілі на адзін год і тры месяцы калоніі агульнага рэжыму. Па версіі следства, Уладзімір Шынкевіч апублікаваў у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» зневажальны пост у дачыненні Лукашэнкі. Што канкрэтна ўтрымлівала публікацыя, невядома, бо справа разглядалася на закрытым судовым паседжанні.