Адміністрацыя калоніі аказвае ціск на Віктара Бабарыку
Палітвязень пастаўлены на ўлік як асоба «схільная да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяў».

Стала вядома, што адміністрацыя ПК-1 пачала прымяняць да Віктара Бабарыкі неабгрунтаванае прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці. Яму ўжо аб'яўлена адна вымова, і ёсць пагроза таго, што будзе прыменена другое спагнанне.
Прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці можа пацягнуць за сабой змяшчэнне ў ШІЗА, скарачэнне колькасці перадач і спатканняў і нават узбуджэнне новай крымінальнай справы.
Акрамя таго, ён павінен насіць жоўтую бірку — гэта азначае, што ён пастаўлены на прафілактычны ўлік.Паводле папярэдніх звесткак — як асоба, «схільная да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяў».