Палітвязень Мікалай Чарняўскі цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю
Мікалай адбываў тэрмін у Папраўчай калоніі №2.
Мікалай — жыхар Гарадка (Віцебская вобласць), быў асуджаны на 1,5 года калоніі за «абразу прадстаўніка ўлады» і «ўмяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў». Па словах маці, судзілі Мікалая за выраз «Ур...д в погонах».
«І гэта было не наўпрост сказана, а ў размове з кімсьці ў чаце. Без аніякіх мацюкоў. На судзе Мікалай шчыра прасіў прабачэння за гэтыя словы. А той пацярпелы супрацоўнік кажа: «Як чалавек я табе прабачаю, але як міліцыянт — не», — распавядала маці асуджанага.
Свой тэрмін Мікалай адбываў у Папраўчай калоніі №2.