Што будзе з доларам?

За першыя 18 дзён вайны ва Украіне беларускі рубель дэвальваваўся да долара на 45%. Што будзе далей з курсамі валют у Беларусі?

_finansy___ekanomika___hroszy__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg

Пра гэта старшага фінансавага аналітыка «Альпары Еўразія» Вадзіма Іосуба спытала газета «Беларусы і рынак».

— Агульны прагноз такі: курс долара і еўра ў адносінах да беларускага рубля працягне расці. За апошнія тыдні расійскі рубель знізіўся да беларускага рубля прыкладна на 20 %, але на самай справе для ўмацавання беларускага рубля да расійскага няма ніякіх фундаментальных падстаў. Гэта значыць, што расійскі рубель у дачыненні да беларускага рубля вернецца да даваеннага ўзроўню. У выніку для беларусаў курс долара і еўра будуць расці яшчэ хутчэй.

Наколькі вырастуць свабодна канвертоўныя валюты ў дачыненні да беларускага рубля, прадказаць цяжка. Пры адносна стрыманай грашова-крэдытнай палітыцы да канца года курс можа вырасці да 6–7 рублёў за долар. Аднак гэты сцэнар не ўключае ў сябе рызыкі запуску друкарскага станка.

Тым часам шэраг банкаў ужо адчуваюць недахоп ліквіднасці беларускіх рублёў, а хутка давядзецца індэксаваць зарплаты бюджэтнікаў. Ва ўрадзу з'яўляецца спакуса пачаць друкаваць грошы. Калі гэта адбудзецца, то курс замежнай валюты будзе расці значна больш інтэнсіўна, у адпаведнасці з аб'ёмамі працы друкарскага ваштата.

Пры гэтым валютны рынак ужо цяпер — не столькі пра тое, колькі будзе каштаваць валюта, колькі пра тое, ці можна ў прынцыпе яе набыць. Еўрапейскі Саюз афіцыйна забараніў пастаўку наяўных еўра ў Беларусь. ЗША прынялі аналагічнае прынцыповае рашэнне наконт долараў, і хутка яно можа быць аформлена юрыдычна. Адпаведна, у беларускіх банках не будзе ні долараў, ні еўра — ні для продажу насельніцтву, ні для выдачы валютных укладаў. Чорны рынак ужо з'явіўся дэ-факта. Зразумела, што людзі, калі звяртаюцца да паслуг чорнага рынку, падвяргаюць сябе рызыкам.

Мне здаецца, яшчэ да таго, як у банках скончацца запасы валюты, урад прыме рашэнне, аналагічнае прынятаму ў Расіі: банкі перастануць прадаваць валюту насельніцтву і накладуць абмежаванні на зняцце валюты з валютных укладаў. Магчыма, абмежаванні будуць нават больш жорсткія, чым у Расіі.

Ці з'явіцца ў беларускіх абменніках юані? Я не бачу сцэнарыяў, як гэта можа адбыцца. Для гэтага Беларусь павінна актыўна прадаваць Кітаю сваю прадукцыю за юані. Акрамя таго, кітайскай валютай не аддасі насельніцтву ўклады, зробленыя ў доларах і еўра. За юані нічога не набудзеш нідзе, акрамя як у самім Кітаі. Магчымасць купіць юані ў беларускіх абменных пунктах — слабое суцяшэнне для беларусаў. З такім жа поспехам у абменніках можна прадаваць туркменскія манаты і мангольскія тугрыкаў.