Тры беларускія банкі афіцыйна адключаныя ад сістэмы SWIFT

Банк развіцця Беларусі, «Белаграпрамбанк» і банк «Дабрабыт» афіцыйна адключаныя ад сістэмы SWIFT. Гэтыя банкі патрапілі пад санкцыі ЕС.

swift_1200x1200_1.jpg


З 20 сакавіка на тэрыторыі Еўрасаюза стала немагчыма плаціць банкаўскімі картамі «Белаграпрамбанка», паведамляе «Позірк».

10 сакавіка ў «Белаграпрамбанку» заявілі, што банк працягне працу «ў штатным рэжыме», нягледзячы на «часовае адключэнне ад міжбанкаўскай супольнасці фінансавых тэлекамунікацый».

11 сакавіка ў Банку развіцця Беларусі таксама назвалі адключэнне ад SWIFT «часовым» і паведамілі, што «прынятыя меры па выкарыстанні альтэрнатыўных сістэм перадачы фінансавай інфармацыі для забеспячэння своечасовага выканання абавязацельстваў».

Нагадаем, ЕС ухваліў адключэнне ад SWIFT трох беларускіх банкаў 9 сакавіка.