Абсалютная большасць украінцаў лічыць Беларусь ворагам
Толькі 3% лічаць Беларусь краінай-сябрам.
Група «Рэйтынг» правяла пятае апытанне пра Украіну ва ўмовах вайны. Паводле стану на 18 сакавіка, большасць украінцаў лічыць, што Украіна рухаецца ў слушным напрамку, зможа адбіць напад Расеі, не расколецца, не мусіць падпісваць замірэнне з Расеяй без вывядзення войскаў з тэрыторыі Украіны, мусіць уступіць у NATO або вайсковы звяз з Польшчай і Вялікай Брытаніяй.
У канцы мінулага года амаль палова ўкраінцаў лічыла Беларусь варожай ці хутчэй варожай, цяпер жа Беларусь лічаць такой 84 %, а толькі 3% лічаць Беларусь краінай-сябрам.