Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн наведае Еўропу

У рамках візіту запланаваны шэраг выжных сустрэч з еўрапейскімі палітыкамі.

dzo_bajden_1.jpg

Джо Байдэн ляціць у Еўропу. 24 сакавіка прэзідэнт ЗША возьме ўдзел у пазачарговым саміце NATO у Брусэлі. Там жа з яго ўдзелам адбудзецца сустрэча кіраўнікоў краінаў «Вялікай сямёркі» і саміт Еўрасаюза (плануецца абмеркаваць эмбарга на пастаўкі расійскай нафты ў Еўропу).
Па інфармацыі Reuters, за эмбарга на расійскую нафту выступаюць краіны Балтыі. Але Германія перасцерагае ад рэзкіх крокаў, бо кошты на энерганосьбіты ў Еўропе цяпер і так высокія.
На наступны дзень, 25 сакавіка, Байдэн накіруецца ў Польшчу і правядзе перамовы з Анджэем Дудам. Размаўляць будуць, натупальна, пра расійскую агрэсію ва Усходняй Еўропе і дапамогу Украіне.