Кітай накіруе Украіне 10 мільёнаў юаняў дапамогі

Такое рашэнне было прынята пасля перамоваў кіраўніка Кітая з прэзідэнтам ЗША.

kitaj_ukraina.jpg

Кітай накіруе Украіне 10 мільёнаў юаняў дапамогі.
МЗС Кітая заявіла, што кітайскі Чырвоны крыж выдзеліць Украіне дадатковыя 10 мільёнаў юаняў ($1,6 млн) у якасці гуманітарнай дапамогі.
Гэта адбылося пасля размовы прэзідэнтаў ЗША і Кітая, падчас якой Джо Байдэн папярэдзіў Сі Цзіньпіна аб наступствах любой дапамогі Кітая Расіі.