Пад Харкавам спыніў дзейнасць вялікі прытулак для жывёлаў

У прытулку жылі, у асноўным, каты і сабакі, якія перанеслі сур'ёзныя траўмы.

Уратаваныя гадаванцы

Уратаваныя гадаванцы

У Ліпцах пад Харкавам вымушана спыніла сваю дзейнасць «Пухнатая абшчага» — самы інстаграмны прытулак для жывёлаў. Яго гаспадар — украінскі блогер Міхаіл Лермантаў — кажа, што вымушаны быў сабрацца і пакінуць дом за 10 хвілінаў.
З сабой у яго атрымалася ўзяць толькі 12 жывёлаў. Астатніх давялося выпусціць на вуліцу, рассыпаўшы для іх корм. «Наша сэрца разбірае, і свет рухнуў», — распавядае Лермантаў.
У прытулку жылі, у асноўным, каты і сабакі, якія перанеслі сур'ёзныя траўмы.