Латвія хоча забараніць уваход расійскіх караблёў у свае парты

Закрыць парты просяць таксама Германію.

stop_putin_banner_800x450.jpg

Латвія хоча забараніць уваход расійскіх караблёў у свае парты. Гэтая ініцыятыва ўжо рыхтуецца ўрадам краіны, паведаміў міністр паведамлення Латвіі Таліс Лінкайтс у эфіры TV3.
«Караблі пад расійскім сцягам усё яшчэ заходзяць у латвійскія парты, што, на мой погляд, непрымальна, таму мы рыхтуем адпаведныя рашэнні ва ўрадзе», — паведаміў Лінкайтс.
Сёння ж прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запісаў зварот да грамадзян іншай еўрапейскай краіны — Германіі. Зяленскі просіць адмовіцца ад расійскіх энэргарэсурсаў, закрыць парты і не пастаўляць тавары ў Расію.
«Вы бачыце нашае імкненне быць з Еўропай. Наша імкненне, з якім мы ваюем на поле бою. І якое вы можаце заваяваць проста ў сваім грамадстве. Уласным меркаваннем, словам, ціскам на палітыкаў. Каб Украіна нарэшце стала часткай ЕС. Немцы, Вы маеце моц!» — сказаў Зяленскі.