Пачаўся суд над афіцэрам КДБ Аляксеем Храловічам

Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

Аляксей Храловіч

Аляксей Храловіч

У Мінску пачаўся суд над падпалкоўнікам КДБ Беларусі Аляксеем Храловічам.
Яго вінавацяць у тым, што перадаў тг-каналам размовы Эйсмант, Баскава і Шакуты пра паездку на «Плошчу Пераменаў» у той вечар, калі там да смерці збілі Рамана Бандарэнку. Магчыма, што падпалкоўнік здабыў перамовы Дзмітрыя Баскава, Наталлі Эйсмант і Дзмітрыя Шакуты з выкарыстаннем службовых магчымасцяў. Затым Храловічу нібыта прапанавалі паўдзельнічаць у аператыўнай гульні, каб выявіць шляхі эвакуацыі з Беларусі асобаў, звязаных з рухам за грамадзянскія правы і свабодныя выбары, якім пагражае небяспека, і затрымалі.
У прапагандысцкім фільме «Манкурты», які выйшаў па матывам тых падзеяў, размовы названыя інсцэніроўкай.
Афіцэру пагражае ад 10 да 20 гадоў пазбаўлення волі за «здраду дзяржаве». Суд праходзіць у закрытым рэжыме.