Назіральніка дэпартавалі

Памочніка прадстаўніка Міжнароднай назіральнай місіі Максіма Кіцюка затрымалі на беларускай мяжы. Са штампам аб дэпартацыі на квітку яго адправілі назад ва Украіну.

Максіма Кіцюка, украінскага грамадзяніна, беларускія памежнікі знялі з цягніка Кіеў — Мінск ноччу 9 сакавіка. Пры праверцы дакументаў высветлілася, што яго прозвішча лічыцца ў базе дадзеных памежнай службы з паметкай “Уезд забаронены.

Памежнікі накіравалі запыт у Мінск, інфармацыя аб “статусе Максіма Кіцюка пацвердзілася. “Аднак на якой падставе яго імя апынулася ў дадзеным спісе, ніхто з супрацоўнікаў памежнай службы растлумачыць не мог, — паведамляе Міжнародная назіральная місія.
Максім правёў ноч у камеры, у якой знаходзілася толькі прыкручаны да падлогі табурэт. Супрацоўнікі памежнага атрада забралі ў яго мабільныя тэлефоны. І не рэагавалі на звароты аб неабходнасці звязацца з амбасадай Украіны ў Беларусі. Быў праведзены асабісты дагляд Максіма і дагляд рэчаў. Раніцай яго адправілі ва Украіну да станцыі Гарнастаеўка.
Як адзначылі міжнародныя назіральнікі, раней Максім Кіцюк неаднаразова прыязджаў у Беларусь у якасці памочніка назіральніка місіі. І гэтым разам ехаў у Мінск з мэтай ажыццяўлення праваабарончай дзейнасці. А менавіта для маніторынгу “выканання Беларуссю сваіх асноўных міжнародных абавязацельстваў у сферы забеспячэння фундаментальных правоў і свабодаў чалавека.
“Пры гэтым Беларусь, як краіна-ўдзельніца АБСЕ, павінна садзейнічаць кантролю, у тым ліку і праваабарончаму, за выкананнем гэтых абавязацельстваў, — падкрэсліла ў сваім паведамленні Міжнародная назіральная місія.
Нагадаем, што місія была накіравана ў Мінск Камітэтам міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Ён быў створаны кааліцыяй з больш чым 30 няўрадавых арганізацый краін АБСЕ 27 снежня 2010 года.
Місія аператыўна рэагавала на апошнія падзеі ў Беларусі. У прыватнасці, паведамляла ў міжнародныя структуры пра масавыя вобшукі, пераслед беларускіх праваабаронцаў і журналістаў, перашкоды ў доступе адвакатаў да палітзняволеных, ціск на адвакатаў. А таксама заявіла аб намеры правесці маніторынг судовых працэсаў па крымінальнай справе па падзеях 19 снежня.