Негатыўна выказваўся пра калег. У Гомелі за каментары затрымалі экс-міліцыянта
У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі. Адзін з выпадкаў — давлі нечаканы, бо ў жорны трапіў хай і была, але прадстаўнік лаяльнай лукашэнкаўская структуры.
Як стала вядома «Свабодзе», у абласным цэнтры затрымалі былога міліцыянта Вілена Тургунава. Паводле наяўных звестак, прычынай сталі камэнтары ў інтэрнэце, у тым ліку нэгатыўныя ў бок міліцыі. Выданне расказвае, што пра гэта вядома.
Вілену Тургунаву 55 гадоў. Ягоны бацька паходзіць з Узбэкістану, маці беларуска. Вілен скончыў унівэрсытэт у расейскім Навазыбкаве (Бранская вобласьць) па спэцыяльнасьці «правазнаўства». Жыў у Гомлі, быў жанаты, цяпер разьведзены, паведамілі ў аб’яднаньні былых сілавікоў BelPol.
Працаваў Вілен Тургунаў у Чыгуначным РАУСе абласнога цэнтру. Меў там пэрыядычна праблемы. Яшчэ ў 2001 годзе атрымаў вымову за «безадказнае стаўленьне да службы», у 2002 годзе меў «няпоўную службовую неадпаведнасьць», у 2004-м — вымову за «грубае парушэньне службовай дысцыпліны, парушэньне загаду МУС».
Пазьней былы міліцыянт працаваў у будаўніча-мантажным трэсьце ў Гомлі. Жыў у бацькоўскай кватэры.
Затрыманы актыўна вёў старонкі ў розных сацыяльных сетках, дзе выказваўся пра палітычныя і сацыяльныя падзеі. За падтрымку Ўкраіны іншыя карыстальнікі сетак называлі яго «бандэраўцам».
Выданню стала вядома, што цяпер таксама адбывае пакараньне сваяк Вілена Тургунава, Ігар Казубаў. Як і Тургунаў, Казубаў служыў у гомельскай міліцыі, але ў 90-х. Пасьля працаваў кухарам. У сацыяльных сетках актыўна выказваўся, часам рэзка, пра беларускіх сілавікоў і чыноўнікаў. Затрымалі Казубава 8 чэрвеня 2023 году. Судзілі ў закрытым рэжыме паводле артыкулаў «распальваньне варожасьці», «абраза прэзыдэнта», «паклёп на прэзыдэнта». Ігара Казубава пакаралі пазбаўленьнем волі, дакладны тэрмін невядомы.
Беларуская дзяржава пасьля падзей 2020 году помсьціць сілавікам, якія не падтрымалі «афіцыйнага курсу» ці звольніліся з працы. Пад крымінальны перасьлед трапілі былыя сьледчыя Яўген Юшкевіч, Мікіта Старажэнка, Ягор Вяршынін, Аляксей Сянькоў.
«Хатнюю хімію» і калёнію атрымалі былыя
міліцыянты Дзьмітры Кулакоўскі, Максім Клімовіч, Андрэй Гарун, Пятро Буцько і
іншыя. Многія сілавікі, якія заявілі ў 2020 годзе пра сваю пазыцыю, вымушаныя
былі пасьля ўцякаць за мяжу.