Пры рэстаўрацыі Гальшанскага замка моцна пашкоджаны гістарычны грунт
Пра гэта паведаміў у фэйсбуку Яўген Уласавец.
«У ходзе "рэстаўрацыйных" работ быў зняты грунт на глыбіню 40-80 см на большай частцы прылеглага да замка прасторы. У выніку гэтага быў сур'ёзна пашкоджаны, а месцамі і цалкам знішчаны грунтавы магільнік 14 стагоддзя, які згадваецца ў літаратуры канца XIX стагоддзя. Мною і калегам з Інстытута гісторыі НАН РБ было выяўлена 4 жаночыя пахаванні, якія адносяцца да вышэйназванага перыяду. Адно з іх цалкам разбурана, два іншых моцна пашкоджаны гусеніцамі тэхнікі, якая працуе на аб'екце, і толькі чацвёртае пахаванне цалкам ацалела. Пры гэтым амаль уся меркаваная плошча могільніка або засыпаная пяском, ці заліта бетонам», — паведаміў Яўген Уласавец.
Яўген падкрэслівае, наколькі адрозніваецца ў горшы бок стаўленне да гістарычных пахаванняў у Беларусі:
«Ва ўсіх на слыху рэстаўрацыйныя работы на тэрыторыі Віленскага замка, у ходзе якіх былі выяўленыя магілы паўстанцаў 1863 года. Гэтая навіна знайшла жывы водгук у беларускім грамадстве. Тысячы людзей падпісалі петыцыю пра перапахаванне лідара паўстанцаў, Каліноўскага, на тэрыторыі Беларусі ... Беларускія ж рэаліі ашаламляльна адрозніваюцца ад літоўскіх. Большасць работ на аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны праходзяць без якога-небудзь удзелу археолагаў. Сітуацыя з Гальшанскім замкам і магільнікам наглядна ілюструе тое, да чаго прыводзяць працы, якія праводзяцца з грубейшымі парушэннямі дзеючага заканадаўства».
Яўген заклікаў усіх неабыякавых беларусаў прадпрымаць актыўныя дзеянні, каб паўлываць на сітуацыю і прадухіліць знішчэнне гістарычнай спадчыны:
«Хачу звярнуцца да ўсіх тых неабыякавым людзям, якія падпісвалі пэтыцыю або ездзілі на перапахаванне паўстанцаў у Літву. Калі Вы поўныя энергіі і запалу, так прыкладзеце хоць малую крыху Вашых намаганняў і паспрабуйце змяніць катастрафічную сітуацыю ў сферы аховы нашай гістарычнай спадчыны. Бо лёс гэтых безыменных астанкаў жыхароў сярэднявечных Гальшан цалкам маглі падзяліць і магілы паўстанцаў 1863 года на чале з В.К. Каліноўскім, апыніся яны воляю лёсаў не на тэрыторыі Літвы, а ў Беларусі».
Паводле facebook.com