«Прымаюцца прыватныя рашэнні». У студэнтаў зноў праблемы з перасячэннем мяжы
Чытачы паведамляюць, што студэнтаў, якія навучаюцца ў Літве і Польшчы, зноў не прапускаюць праз мяжу ў Беларусь на аўтатранспарце. Спецыяліст, які прымае званкі на гарачай лініі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, рэкамендуе скарыстацца авіязносінамі.
У рэдакцыю звярнулася мама студэнткі, якая навучаецца за мяжой.
— Сёння ноччу маю дачку адправілі назад у Вільню на пункце пропуску "Каменны Лог" без усялякіх тлумачэнняў. Дзяжурны Смаргонскай памежнай групы адказаў, што студэнтаў з Польшчы і Літвы не пускаюць у Беларусь наогул, — распавядае жанчына.
Яшчэ адна чытачка даслала аўдыёзапіс размовы са спецыялістам гарачай лініі ГПК, дзе яна спытала, пусьцілі б яе дачка-студэнтку дадому.
— Мая дачка — студэнтка, навучаецца ў Польшчы. Ці можа яна прыехаць дадому? Прапусцяць яе праз мяжу? - спытала жанчына ў спецыяліста.
— Я рэкамендую ўстрымацца ад перасячэння мяжы аўтобусам, а скарыстацца авіязносінамі. З прычыны эпідэміялагічнага становішча ў краіне, — адказала супрацоўніца ГПК.
— Яны вучацца анлайн. Калі трэба адседзець 10 дзён карантыну, то яна іх адсядзіць, — працягнула задаваць пытанні мама студэнткі.
— Я вам усё-ткі рэкамендую ўзяць білет на самалёт, — паўтарылі ў Дзяржпагранкамітэце.
— Але на самалёт, гэта разумееце, у грошах пытанне. Так не прапусцяць?
— Я не магу сказаць, я не прымаю такія рашэнні. Але я рэкамендую вам скарыстацца авіязносінамі, — настойвала спецыяліст.
— Усюды ў навінах кажуць, хто мае права прыехаць у Беларусь наземным транспартам. Так нават замежныя грамадзяне, у якіх сваякі тут, могуць прыехаць. А чаму беларускія грамадзяне-студэнты не могуць? Дачка тут прапісана, яна проста там вучыцца.
— Я разумею ваша абурэнне. Вы патэлефанавалі атрымаць кансультацыю. Я вам рэкамендую менавіта авіязносіны, — завяршыла размову спецыяліст гарачай лініі.
Журналісты таксама патэлефанавалі дзяжурнаму Смаргонскай памежнай групы.
— Шчыра кажучы, у дачыненні да студэнтаў прымаецца прыватнае рашэнне па факце прыбыцця іх у пункт пропуску. Ідуць даклады вышэй, паведамляюцца абставіны іх прыбыцця на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Дакладваецца і зверху прымаецца рашэнне. Па тэлефоне я не скажу, у які бок будзе прынята рашэнне, — сказаў дзяжурны.
У рэдакцыю звярнулася яшчэ адна маці студэнта, які вучыцца за мяжой. Яе сын вяртаўся з Польшчы праз Брэст: "Нічога асабліва не пыталіся. Усіх хутка прапусцілі. У аўтобусе было шмат студэнтаў ".
Але не пашанцавала дзяўчыне, якая вучыцца ў Вільні. Пра гэта TUT.BY распавяла яе мама.
«Сёння маю дачку, грамадзянку РБ, якая вучыцца ў Вільні, знялі з аўтобуса "з-за неспрыяльнай эпідабстаноўкі". Знялі яе адну — хоць людзей было і трохі, але астатнія па выглядзе аказаліся эпідэміялагічна правільнымі. Размова на месцы і званок на "гарачую лінію" выніку не даў — адказ быў: дзейнічаем у адпаведнасці з заканадаўствам, але спасылку на нарматыўны акт не далі. Прадстаўляцца, дарэчы, супрацоўнік Дзяржпагранкамітэта проста адмовіўся», — напісала яна.
Нагадаем, 30 кастрычніка ў студэнтаў таксама былі праблемы са уездам з Польшчы і Літвы ў Беларусь. Антон Бычкоўскі, афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта, казаў, што беларусаў на тэрыторыю нашай краіны пускаюць.
— Ёсць абмежаванні ў дачыненні да фізічных асоб, якія прыбываюць і плануюць прыбываць з тэрыторый суседніх з намі дзяржаў. Ёсць паўнамоцтвы ў памежнікаў прымаць у тым ліку і прыватныя рашэнні ў залежнасці ад сітуацыі, якая складваецца з перасякаючымі мяжу, — сказаў прадстаўнік ДПК.
Паводле tut.by