Пра затрыманых у нядзелю не даюць інфармацыі, каля РУУСаў «хуткія»
У тэлеграм-каналах паведамляюць аб тым, што каля мінскіх РУУСаў пасля нядзельных затрыманняў шмат машын хуткай дапамогі.

«Ніводнае РУУС не вывешвае сьпісы затрыманых!» — паведамляюць валянтэры тэлеграм-каналу «Списки Задержанных» і заклікаюць сваякоў і знаёмых затрыманых тэлефанаваць і пад’яжджаць да РУУС, каб высьветліць, дзе яны.

Таксама валянтэры паведамляюць пра «хуткія» ля Маскоўскага і Першамайскага РУУС, на якіх забралі затрыманых.