Раство і Каляды: як святкаваць іх правільна
25 снежня Нараджэнне Хрыстова адзначылі каталікі, уніяты, пратэстанты і большасць праваслаўных цэркваў свету. Праваслаўныя беларусы Раство святкуюць 7 студзеня, бо Руская праваслаўная царква трымаецца юліянскага каляндара.
фота Васіля Сямашкі, БелаПАН
Вось ужо дзве тысячы гадоў хрысціяне штогод вітаюць прыход у свет Хрыста. Перад Раством людзі наводзяць чысціню ў душы і ў доме. Вернікі спавядаюцца, кожны чалавек наводзіць парадак удома.
Святочны настрой і прыгожыя, шчырыя пажаданні дабра і шчасця ў перадсвяточны вечар спалучаныя з пастом. На стале традыцыйна ставяць чым больш страваў, але ўсё толькі толькі поснае.
За сталом раней заўжды пакідалі адно свабоднае месца на той выпадак, калі раптам з’явіцца нечаканы госць. Ці сам Хрыстос.
Жменя сена пад белым абрусам на святочным стале сімвалізуе яслі, у якіх спаў маленькі Ісус у Віфлееме.
Чытаюць урывак з Евангелля паводле святога Лукі, у якім апісваецца нараджэнне Ісуса ў Віфлееме.
Пасля вячэры ўсёй сям’ёй ідуць у царкву.
Пад калядную елачку кладуць падарункі.
У Беларусі елкі пачалі ўпрыгожваць у ХVІІІ стагоддзі. Елка ставіцца ў нашых дамах у дзень, прысвечаны Адаму і Еве, і нагадвае нам пра райскае дрэва, а таксама пра дрэва жыцця.
Літургічны дзень у праваслаўным абрадзе пачынаецца ўвечары. Таму
На Літургіі чытаецца Евангелле ад Лукі пра нараджэнне Ісуса Хрыста і пакланенне пастухоў.
Цікава, што пратэстанты не надаюць першаснага значэння знешнім атрыбутам Раства. Так, напрыклад, хрысціяне веры евангельскай не ставяць у сваіх храмах елку, няма ў іх адмысловай вячэры наконадні
Раства.
Увесь калядны перыяд — г.зн. два тыдні пасля Нараджэння Хрыстовага, або Раства, — гэта пара забаваў, калядавання. Гэтай парой спяваюць калядкі. Некаторыя з іх —
сапраўдныя шэдэўры беларускай музыкі.
І хоць разнабой грыгарыянскага і юльянскага календароў, а таксама ўсеагульнае адзначэнне Новага года змяшала старыя традыцыі, з часам штосьці з іх захаваецца ў адроджаным ці перароджаным
выглядзе.
nn.by