Праваслаўныя вернікі святкуюць Нараджэнне Хрыстова

Святочныя набажэнствы прайшлі ў ноч з 6 на 7 студзеня ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі.  



zam_tutby_phsl_mitropolit_pavel_11.jpg

Фота Вадзіма Заміроўскага, TUT.BY

З традыцыйным пасланнем на Раство да вернікаў звярнуўся ганаровы патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт. Нагадаем, што Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы (БПЦ) цяпер узначальвае мітрапаліт Павел.

"Здолеем у гэтыя святочныя дні ўстаць на бок мудрасці і прастаты. Памірымся з блізкімі, адкінем грахоўныя звычкі, адступім хоць бы на час ад жыццёвай мітусні, каб асвятліцца святлом Віфліемскай зоркі і сагрэцца дыханнем увасобленага Бога", — перадае БелаПАН словы праваслаўнага архірэя.

Дарэчы, у 2014 годзе Беларускі экзархат адзначыць 30-годдзе ўсталявання Сабора Беларускіх святых. "Сёння мы маем патрэбу ў героях веры і любові, героях паўсядзённага хрысціянскага жыцця. Мы маем патрэбу ў тым, каб яслі нашых сэрцаў, нашы хаты і працоўныя месцы асвятліліся святлом Каляднай зоркі, якая ўзвяшчае сілу любові", — адзначыў Філарэт. Еўрарадыё


Читать полностью:  http://news.tut.by/society/381379.html