Сітуацыя з НДА ў Беларусі не паляпшаецца
Незарэгістраваная Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый зладзіла брыфінг “Прававы стан няўрадавых арганізацый у Беларусі, на якім прысутнічалі журналісты,
праваабаронцы, а таксама паслы Швецыі і Вялікабрытаніі, прадстаўнікі Офісу АБСЕ ў Мінску і Еўрапейскай Камісіі.
Па словах выканаўчага дырэктара Асамблеі Алёны Валынец-Чарняевай, гэтае мерапрыемства адбылося зараз менавіта таму, што падыходзіць да сканчэння чарговы выпрабавальны перыяд, вызначаны беларускім
уладам з боку Еўрапейскага Саюза.
Незарэгістраваная Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый зладзіла брыфінг “Прававы стан няўрадавых арганізацый у Беларусі, на якім прысутнічалі журналісты,
праваабаронцы, а таксама паслы Швецыі і Вялікабрытаніі, прадстаўнікі Офісу АБСЕ ў Мінску і Еўрапейскай Камісіі.
Па словах выканаўчага дырэктара Асамблеі Алёны Валынец-Чарняевай, гэтае мерапрыемства адбылося зараз менавіта таму, што падыходзіць да сканчэння чарговы выпрабавальны перыяд, вызначаны беларускім
уладам з боку Еўрапейскага Саюза.
Выступаючы з дакладам “Практыка рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў у сакавіку — верасні 2009 году, юрыст Асамблеі НДА і палітолаг Юры Чавусаў адзначыў, што
менавіта з сакавіка гэтага году спыніўся прагрэс у пытанні рэгістрацыі грамадскіх арганізацый.
“У 2009 годзе з адмовамі ў рэгістрацыі сутыкаліся моладзевыя і праваабарончыя аб’яднанні, — паведаміў Юры Чавусаў. — Сярод тых, каму Мінюст адмовіў у рэгістрацыі,
варта назваць Праваабарончае грамадскае аб’яднанне “Наша вясна, якому было адмоўлена двойчы, Праваабарончае аб’яднанне “Брэсцкая вясна, якому
ўжо тройчы адмаўлялі ў легалізацыі, і зараз яны рыхтуюць дакументы на новую падачу на рэгістрацыю. Таксама Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі Асацыяцыі “Асамблея няўрадавых
дэмакратычных аб’яднанняў, а таксама шэрагу моладзевых арганізацый, сярод якіх - Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Маладыя сацыял-дэмакраты,
Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Модэс (Магілёў), Грамадскае аб’яднанне “Моладзевы хрысціянска-сацыяльны саюз, Грамадскае
культурна-асветніцкае аб’яднанне “Спадчына (Гродна), Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Новы курс (Мінск) і іншыя. То бок, практыка адмоў была
вельмі і вельмі шырокая.
Як мяркуе Юры Чавусаў, такі рэгрэс менавіта з сакавіка бягучага году пачаўся таму, што, па-першае, меў значэнне графік прыняцця рашэнняў Еўрасаюза і прыняцце рашэння аб падаўжэнні рэжыму прыпынення
санкцый. “А з іншага боку, у сакавіку пачалася хваля падачы дакументаў на новую рэгістрацыю шматлікімі арганізацыямі, якія мелі энтузіязм у сувязі з рэгістрацыяй Руху “За
свабоду, — адзначыў палітолаг. — Яны падумалі, што палітыка ўлад змянілася. Але высветлілася, што тут дзяржаўная палітыка не змянілася, а мела месца адно кропкавае рашэнне
ў дачыненні да адной канкрэтнай арганізацыі.
Удзельнікі брыфінгу таксама закранулі і пытанне прымянення артыкула 193 прым. Крымінальнага кодэкса Беларусі, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, і санкцыі
гэтага артыкула прадугледжваюць нават пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.
Па словах сябра рады незарэгістраванага Праваабарончага цэнтра “Вясна Валянціна Стэфановіча, гэты артыкул з’явіўся ў беларускім крымінальным заканадаўстве ў 2005 годзе
акурат перад прэзідэнцкімі выбарамі 2006 году. За гэты час па гэтым артыкуле былі пакараны 17 чалавек, суды не вынеслі ніводнага апраўдальнага прысуду. Хоць, па словах юрыста, з 2006 году пакаранні
не былі звязаны з пазбаўленнем або абмежаваннем волі.
“Нас вельмі турбуе, што практыка прымянення гэтага артыкула працягваецца… Мы лічылі і лічым, што артыкул 193 прым. не адпавядае ні Канстытуцыі, ні міжнародным нормам у галіне
правоў чалавека, таму ён мусіць быць адменены, — заявіў праваабаронца. Па словах Алёны Валынец-Чарняевай, зараз міжнародныя праваабарончыя арганізацыі і беларускія праваабаронцы
вядуць актыўную кампанію “Стоп — 193.1! па адмене гэтага ганебнага артыкула Крымінальнага кодэкса РБ.
Кажучы пра Канцэпцыю развіцця грамадзянскае супольнасці, старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак адзначыў, што ў дзяржавы няма разумення станоўчай ролі грамадзянскае супольнасці ў
грамадстве, у тым ліку і для самой дзяржавы, адсюль і ўзнікаюць усе праблемы. “Развіццё грамадзянскае супольнасці ёсць адной з найважнейшых умоў станаўлення Беларусі як дэмакратычнай,
прававой і сацыяльнай дзяржавы, — лічыць кіраўнік БХК. — Развіццё грамадзянскай супольнасці адпавядала б і мэтам “Усходняга партнёрства, у якім зараз удзельнічае
Беларусь, і пытанне глыбіні і шырыні супрацоўніцтва ў межах “Усходняга партнёрства таксама моцна звязана з развіццём грамадзянскае супольнасці.
Як лічыць кіраўнік працоўнай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Сяргей Мацкевіч, беларускія ўлады ўжо прыстасаваліся да сітуацыі, да паводзінаў еўрапейскіх краін і зараз перасталі
рабіць нават кропкавыя захады па лібералізацыі ўнутрыпалітычнага і грамадскага жыцця ў краіне.
Пры канцы верасня меркаванні прадстаўнікоў Асамблеі НДА па праблемах дзейнасці няўрадавых арганізацый у Беларусі будуць прадстаўлены шырокай еўрапейскай грамадскасці пад час спецыяльнай імпрэзы ў
Варшаве.