Сацапытанне: Ці хочуць немцы прыняць мігрантаў з беларуска-польскай мяжы? Вынікі могуць здзівіць

Вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага ў Германіі, прыводзіць гісторык Аляксандр Фрыдман. Са спасылкай на Frankfurter Allgemeine Zeitung.

59757083_401.jpg

— Лукашэнка патрабуе ад Германіі прыняць 2000 мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, — пішаАляксандр Фрыдман. — Адмоўны адказ уладаў ФРГ ужо неаднаразова агучваўся. А як на гэтую праблему глядзіць насельніцтва Германіі? Гэтым пытаннем задалося агенцтва DPA, па замове якога Інстытут вывучэння грамадскай думкі YouGov правёў рэпрэзентатыўнае апытанне.

Даследаванне паказвае, што нямецкае грамадства падзеленае: большасць (хоць і не абсалютная) супраць, значная частка гатовая прынцыпова прыняць (але з вельмі сур'ёзнымі агаворкамі, якія ў сённяшніх умовах, аднак, фактычна выключаюць прыняцце мігрантаў) і толькі зусім малая частка гатовая выканаць патрабаванне Лукашэнкі.

Асноўныя вынікі даследавання:

45 % — не прымаць і не даваць магчымасць падаць заяву на прытулак у Германіі;

21 % — прыняць, але толькі ў тым выпадку, калі частка мігрантаў будзе прынятая іншымі краінамі ЕС;

18 % — прыняць людзей толькі з краін, якія ахоплены вайной;

9 % — прыняць і даць магчымасць падаць на прытулак у Германіі;

7 % — цяжка адказаць.

Сярод прыхільнікаў прыняцця мігрантаў дамінуюць маладыя людзі (да 30 гадоў) і прыхільнікі Партыі «Зялёных». Большасць людзей ва ўзросце ад 40 да 70 гадоў і асабліва прыхільнікі партыі «Альтэрнатыва для Германіі» выступаюць супраць, падсумоўвае гісторык Аляксандр Фрыдман.