Службу ў войску будуць уключаць у страхавы стаж
У Беларусі будуць уключаць службу ў войску ў страхавы стаж. Як паведамляюць у Мінабароны, якое дамагалося гэтага новаўвядзення, урад распрацаваў меры па павышэнню статуса ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы. «Пакет матывацыйных мер прадстаўлены кіраўніку краіны і ўхвалены», — адзначаюць у ведамстве.
Гэтую ініцыятыву не падтрымлівалі ў Мінпрацы і Мінфіне. Пры гэтым па вучобе ў ВНУ і дэкрэтным адпачынку, уключэнне ў страхавой стаж якіх абмяркоўвалася нароўні са службай у войску, улады змены не прынялі.
«Кіраўнік дзяржавы даў адпаведныя даручэнні падрыхтаваць праекты прававых актаў па рэалізацыі прапаноў, — ўдакладняюць ў Мінабароны. — Частка з іх будзе унесена ўжо да 1 снежня, у тым ліку ўключэнне тэрміну тэрміновай ваеннай службы ў страхавы працоўны стаж».
Зараз улады разглядаюць магчымасць увесці іншыя льготы для вайскоўцаў тэрміновай службы ў сферах адукацыі, аховы здароўя, а таксама жыллёвага забеспячэння, адзначаюць у ведамстве.
Нагадаем, 10 кастрычніка парламент у першым чытанні прагаласаваў за змены ў законы па пытаннях працы бюджэтнікаў. Сярод іх — навіна аб уключэнні тэрміну альтэрнатыўнай службы ў стаж працы ў бюджэтных арганізацыях. Уключыць тэрмін альтэрнатыўнай службы ў стаж працы ў бюджэтных арганізацыях прапанавала дэпутат Вольга Палітыка. Яшчэ адна з яе прапаноў — уключаць у стаж перыяд тэрміновай службы ў войску, незалежна ад таго, у якой арганізацыі працаваў прызыўнік, — у законапраект не патрапіла. Цяпер тэрмін ваеннай службы будзе залічвацца толькі тым, хто працуе ў бюджэтных арганізацыях.
Пытанне пра ўключэнне ў страхавы стаж службы ў войску (разам з вучобай у ВНУ і дэкрэтным адпачынкам) у Беларусі падымаюць не першы год.
Раней за ўключэнне службы ў войску (як і вучобы ў ВНУ і дэкрэтнага адпачынку) у страхавы стаж выступалі парламентарыі.
«Не залічваючы службу ў войску, падштурхоўваем маладых людзей да ўхіленні ад выканання абавязку перад Радзімай. Наносім страты іміджу Узброеных сіл, а значыць, і абараназдольнасці краіны», — казаў раней дэпутат Ігар Марзалюк.
Замест таго, каб заахвочваць мужчын, якія адгукаюцца на заклік дзяржавы, іх, наадварот, караюць, адзначалі парламентарыі.
— Атрымліваецца, што тыя, каму усімі праўдамі і няпраўдамі атрымоўваецца пазбегнуць тэрміновай службы ў войску, аказваюцца ў больш выгадным становішчы, чым законапаслухмяныя грамадзяне, — казала раней дэпутат Тамара Красоўская.
Нагадаем, у Беларусі служба ў арміі (як і вучоба ў ВНУ і дэкрэтны адпачынак) улічваюцца толькі ў працоўным стажы, неабходным для разліку канкрэтнага памеру пенсіі, якую будзе атрымліваць канкрэтны чалавек.
Да прыкладу, у Расіі знаходжанне на ваеннай службе па прызыву ўлічваецца па формуле «адзін дзень ваеннай службы за два дні працы», калі перапынак паміж днём звальнення з ваеннай службы і днём прыёму на працу (паступлення ў адукацыйную арганізацыю) не перавысіў аднаго года. Так што ў Расіі паслужыць у арміі нават выгадна для пенсійнага стажу.
Навошта патрэбен страхавы стаж?
Нагадаем, да 2014 года страхавы стаж, які ўлічваецца пры вызначэнні права на працоўную пенсію, складаў 5 гадоў. А з 1 студзеня 2014 года яго павялічылі да 10 гадоў, праз год — да 15 гадоў. Штогод гэтая планка павялічваецца на 6 месяцаў — да 20 гадоў ў 2025 годзе.
Беларусы, якія не выпрацавалі страхавы стаж па новых правілах, траляюць у «пенсійную пастку»: яны не могуць прэтэндаваць на працоўную пенсію, ім могуць прызначыць толькі сацыяльную.
Беларусы, якім не ўдалося напрацаваць патрэбны для атрымання працоўнай пенсіі страхавы стаж, могуць аформіць сацыяльную пенсію: мужчыны — з 65 гадоў, жанчыны — з 60 гадоў. Памер сацыяльнай пенсіі — 50% ад бюджэту пражытковага мінімуму. Зараз сацыяльная пенсія складае крыху больш за 110 рублёў.
tut.by