Спецрасследаванне: Як адбываецца актыўная падрыхтоўка праваслаўнага Талібана ў Беларусі

Міжнародная валанцёрская супольнасьць InformNapalm працягвае выяўленне прарускіх ваенізаваных груповак у Беларусі з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці, прабеларускай часткі сілавікоў і наменклатуры да пытанняў абароны нацыянальнай бясьпекі дзяржавы і супрацьдзеяння рэалізацыі крымскага сцэнару ў Беларусі.



vajary_ruskkaga_svetu.jpg

Узброеныя навучэнцы, informnapalm.org

Падчас падрыхтоўкі папярэдняга матэрыяла “Ваяры “рускага свету” ў Беларусі чакаюць свайго часу” мы выявілі наяўнасць значнай колькасці гэтых фармаванняў у Заходняй Беларусі, на Гарадзеншчыне. Было вырашана здзейсніць паглыбленае вывучэнне адкрытых крыніцаў інфармацыі з мэтай выяўлення дадатковых дадзеных пра іхную структуру й дзейнасць. Вынікі пераўзышлі ўсе нашыя ўяўленні.

У заходнебеларускай Горадні гістарычна вельмі значныя еўрапейскія культурныя традыцыі. Мае значэнне і блізкасць да дзяржаваў Заходняй Еўропы і духоўная канфэсійная еднасць каралеўскага гораду, які падчас кіравання караля Стэфана Баторыя з’яўляўся ягонай рэзідэнцыяй і практычна сталіцай Вялікага княства Літоўскага і ўсёй Рэчы Паспалітай. Значная колькасць жыхароў гораду з’яўляецца вернікамі Каталіцкага Касцёла, дзейнасць якога прыносіла на землі Беларусі заходнееўрапейскі ўплыў і пакінула значны ўнёсак у ейную гісторыю і культуру. Гарадзеншчына, на землях якой гістарычна жыве большасць каталіцкага насельніцтва Беларусі, была цэнтрам збройнага супраціву расійскім акупацыйным уладам. Шматлікія антырасійскія паўстанні, удзел гарадзенскага гарнізону ў франка-расійскай вайне 1812 г. на баку Напалеона, а народных апалчэнцаў супроць расійскіх казакоў і расійскіх царскіх войскаў, масавае ўліванне гарадзенцаў у шэрагі польскае арміі, якія разграмілі бальшавікоў, жорсткі супраціў месцічаў часткам Чырвонай Арміі, якія ўварваліся ў горад у верасні 1939 г. i зазналі істотныя страты, антысавецкі паваенны партызанскі рух, які існаваў да 1950-х гадоў з’яўляецца яскравым пацверджаннем гэтаму.

Усё гэта тлумачыць і раскрывае прычыны істотнай актывізацыі менавіта на тэрыторыі Гарадзеншчыны і непасрэдна ў самой Горадні так званага казачага руху і праваслаўных вайскова-патрыятычных клюбаў (ПВПК), якія ствараюцца пад кіраўніцтвам Расійскай Праваслаўнай Царквы. Ва ўсёй астатняй Беларусі, нават у яе ўсходніх рэгіёнах з пераважным праваслаўным насельніцтвам, няма падобнай канцэнтрацыі парамілітарных праваслаўных груповак. На сённяшні дзень у праваслаўных епархіях Гарадзенскай вобласці дзейнічае 8 ПВПК, у той час, як ва ўсёй Беларусі іх крыху больш за дваццаць. Непасрэдна пры Гарадзенскай праваслаўнай епархіі створана шэсць ПВПК, чатыры з іх — у самой Горадні, дзе дзейнічае таксама «казачая» арганізацыя «Нёманская казакі». Аднымі са стваральнікаў і кіраўнікоў праваслаўнага ваенізаванага руху Гарадзеншчыны з’яўляюцца начальнік аддзела ўзаемадзеяння са Збройнымі сіламі Гарадзенскай эпархіі Яўген Павяльчук і ягоны папярэднік протаярэй Аркадзь Касьяненка.

Аркадзь Пятровіч Касьяненка нарадзіўся ў 1966 г. у рабочым пасёлку Мікалаеўскі Валгаградскай вобласці РСФСР (архіў на профіль). З’яўляецца протаярэем Свята-Уладзімірскай царквы г. Горадні, якую традыцыйна найбольш наведваюць памежнікі.

vajary_ruskkaga_svetu2.jpg

Аркадзь Касьяненка (леваруч) і арцыбіскуп Арцемій падчас урачыстасцяў каля манумента жаўнерам-памежнікам, г. Горадня / grodnonews.by

 

Скончыў Калініградскую вышэйшую інжынэрную вайсковую вучэльню. Афіцэр Унутраных войскаў МУС. У 2007 г.  скончыў Кіеўскую духоўную семінарыю. У 2010 г. абраны ганаровым чальцом Рады афіцэрскага сходу Гарадзенскай памежнай групы.

vajary_ruskkaga_svetu3.jpg

Протаярэй Аркадзь Касьяненка другі леваруч, у камуфляжы / othos.by

vajary_ruskkaga_svetu4.jpg

Аркадзь Касьяненка з вайскоўцамі Гарадзенскай памежнай групы ў Свята-Уладзімірскай царкве / othos.by

Яўген Іларыёнавіч Павяльчук нарадзіўся ў 1966 г. у в. Рудзк Іванаўскага раёну Берасцейскай вобл. У 1985-87 гг. праходзіў тэрміновую службу ў войсках супрацракетнай абароны ў в/ч 28000, якая прыкрывала г. Маскву. У 2002 г. скончыў Мінскую духоўную семінарыю ў Жыровічах.

vajary_ruskkaga_svetu5.jpg

Протаярэй Яўген Павяльчук падчас наведвання Гарадзенскай памежнай групы / telegraf.by

З’яўляецца протаярэем Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Горадні. Кіруе аддзелам Гарадзенскай епархіі па узаемадзеянні са збройнымі сіламі і іншымі вайсковымі фармаваннямі. У структуры аддзела асабіста куруе сектар узаемадзеяння з Памежным камітэтам. Мае доўгачасовыя і шчыльныя адносіны з гарадзенскай групай Дзяржаўнага памежнага камітэта (ДПК), начальнік якой палкоўнік Моластаў К.Г. фігуруе ў спісе патэнцыйных агентаў уплыву Расійскай Федэрацыі як выхадзень з РСФСР і выпускнік Памежнай акадэміі ФСБ Расіі.

Непасрэдна пад заступніцтвам беларускага экзархату РПЦ і з бласлаўлення кіруючага архірэя Арцемія, Касьяненка і Павяльчук пачынаюць ствараць шырокае сеціва праваслаўных парамілітарных груповак на Гарадзеншчыне. У 2003 г. протаярэй Аркадзь Касьяненка стварае пры Свята-Уладзімірскай царкве г. Горадні першы ПВПК – “Віцязь“. Характэрна, што Павяльчук у той час служыў у гэтай жа царкве дыяканам. Стварэнне гэтага клуба цалкам магчыма з’яўляецца часткай "Пагаднення на супрацу", падпісанага у лютым 2003 году між Гарадзенскай эпархіяй РПЦ і памежным ведамствам, паводле якога на базе падраздзяленняў Гарадзенскай памежнай групы арганізуюцца штогадовыя лагеры падрыхтоўкі для выхаванцаў ПВПК.

vajary_ruskkaga_svetu6.jpg

Навучэнцы мілітарызаваных аб'яднанняў /  pvpk-slavyane.ucoz.ru

Згодна са статутам клуба, у ягоныя шэрагі пачынаюць прымаць юнакоў з 12 да 18 гадоў, якіх апрацоўваюць у рэлігійным духоўна-выхаваўчым рэчышчы. Выхаванцы займаюцца фізічнай і вайсковай падрыхтоўкай, тры разы на тыдзень навучаюцца асновам рукапашнага бою. Духоўнікам гэтага першага клуба, з моманту стварэння да цяперашняга часу, з’яўляецца сам Аркадзь Касьяненка. Камандзірам да нядаўняга часу быў падпалкоўнік Анатоль Міхайлавіч Перахватаў.

Дастаткова працяглы час гэты клуб гэтак і заставаўся адзіным на Гарадзеншчыне. Аднак арганізацыя праваслаўных ваенізаваных груповак на Гарадзеншчыне значна актывізуецца пасля таго, як за справу бярэцца Яўген Павяльчук. У 2004 годзе яго пераводзяць на служэнне ў г. Шчучын, які месціцца за 60 км ад Горадні і вядомы праз тое, што за савецкім часам там базавалася авіябаза 979-га знішчальнага палка. У мястэчку быў пабудаваны вайсковы гарадок і яно было насычанае выхаднямі з расійскіх рэгіёнаў. Менавіта тут у верасні 2007 г. пры парафіі Богаяўленскага храму, будаўніцтва якога была распачатае, быў арганізаваны другі ПВПК – «Дружына».

Падтрымку ў арганізацыі клуба Яўгену Павельчуку здзейсьніў мясцовы райвыканкам, а інспекцыя ў справах непаўнагадовых (ІСН) Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласці ажыццяўляе значны прыток так званых «цяжкіх» дзяцей у гэтую групоўку, якія пасля адпаведнай рэлігійнай і ідэалагічнай апрацоўкі пазней могуць стаць прыхільнікамі і нават байцамі “рускага свету” у Беларусі.

vajary_ruskkaga_svetu7.jpg

Камандзір «Дружыны» падпалкоўнік М.З. Кіселар падчас узнагароджання граматай выхаванца клуба / dzyannica.by

Камандырам другога клюбу стаў падпалкоўнік у адстаўцы Мікалай Захаравіч Кіселар.