Стратэгія 2012
«Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні» —канферэнцыя на базе Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прайшла ў Мінску 11–12 красавіка.
«Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні» —канферэнцыя на базе Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
прайшла ў Мінску 11–12 красавіка.
Сярод арганізатараў канферэнцыі — вядомыя структуры: Міжнародны кансорцыум «EUROBELARUS», Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў
(БІСС, Вільнюс), Беларуская асацыяцыя журналістаў, Грамадзянская кампанія «Гавары праўду», Грамадскае аб’яднанне «Рух «За свабоду» ды
іншыя.
Як адзначалі ўдзельнікі канферэнцыі, сітуацыя, якая склалася ў краіне пасля 19 снежня 2010 года, выкрыла відавочнасць расколу ў беларускім грамадстве. Удзельнікі канферэнцыі канстатавалі, што ў
Беларусі назапасілася шмат праблем у самых розных сферах, і частка гэтых праблем вымагае не толькі прафесійнага альбо экспертнага вырашэння, але і ўзгаднення розных інтарэсаў і пазіцый, ідэй і
прадстаўленняў аб мінулым, цяперашнім і будучыні беларускага народа і самой краіны.
Сустаршыня Форума грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства» Улад Вялічка акрэсліў неабходнасць прыняцця пяці нацыянальных праграм. «Гэта
даследча-аналітычная праграма, накіраваная на тое, каб мы зразумелі і вывучылі ўласную краіну. Наступная — праграма фармавання грамадскае думкі, альбо яе можна вызначыць як медыяпраграму,
накіраваную на тое, каб дэмакратычныя гульцы змаглі насамрэч уплываць на тое, якога кшталту грамадская думка існуе ў краіне і як на эвалюцыянуе. Трэцяя праграма — адукацыйна-асветніцкая.
Гэта ўсё тое, што магло б наблізіць звычайнага шараговага грамадзяніна да разумення тых грамадска-палітычных працэсаў, якія адбываюцца альбо мусяць адбывацца ў краіне. Яшчэ праграма грамадскага
дыялогу, як праграма навучання дыялогу, прымусу да дыялогу — як заўгодна. У Беларусі павінен з’явіцца дыялог. І апошняя — праграма развіцця міжнародных стасункаў. Гэта такі
своеасаблівае міністэрства замежных стасункаў Беларусі на ўзроўні грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі», — падкрэсліў Улад Вялічка.