Святары Беларусі настойваюць на зніжэнні вытворчасці алкаголю

У прэс-цэнтры штотыднёвіка «АіФ у Беларусі» адбыўся Круглы стол па праблеме алкагалізма.



alkogolizm.jpg

У абмеркаванні праблемы узялі удзел кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра БПЦ па супрацьдзеянню наркаманіі і алкагалізму пратаіерэй Дыянісій Пясецкаі, а таксама загадчык 21-га наркалагічнага  рэабілітацыйнага аддзялення ДУ «РНПЦ псіхічнага здароўя» Уладзімір Іваноў, намеснік галоўурача па наркалогіі Мінскага абласнога клінічнага цэнтра «Псіхіатрыя-наркалогія» Таццяна Сарокіна і іншыя кампетэнтныя спецыялісты.

Апроч абмеркавання статыстыкі росту алкагалізацыі насельніцтва, абмяркоўвалася магчымасць патрабавання скарачэння вытворчасці і збыту алкагольнай прадукцыі ў Беларусі, а таксама экспарта алкаголю.

Па разліках пратаіерэя Дыянісія Пясецкага, зніжэнне памераў вытворчасці моцнага алкаголю знізіць смяротнасць сярод мужчын на 14%, сярод жанчын — на 3%, што станецца значным дэмаграфічным бонусам ва ўмовах дэпапуляцыі.

На думку протаіерэя Дыянісія Пясецкага, не варта грэбаваць забараняльнымі мерамі: «Мы часта чуем, што забаронныя меры неэфектыўныя, бо яны правакуюць рост вытворчасці нелегальнага алкаголю. Аднак гістарычныя факты сведчаць аб адваротным. Ёсць выдатная праца вядомага рускага лекара І.Н.Введзенскага «Досведы прымусовай цвярозасці», выдадзеная ў 1915 годзе. У гэтай манаграфіі выкладзены першыя вынікі рашучых мер па абмежаванні вытворчасці і продажу алкаголю ў Расіі, прынятых дзяржавай у 1914 годзе. Прывяду некаторыя прыклады. Праз год пасля ўвядзення так званага сухога закона ў Расіі ў 1914 годзе было поўнасцю спыненае будаўніцтва новых турмаў у сувязі са значным скарачэннем злачыннасці (Масква — на 47%, Адэса — на 50%, Арол і Растоў — на 80%, Кастрама — на 95%) і практычна поўным знікненнем хуліганства; зніжэнне колькасці пажараў на 41-44%; скарачэнне колькасці самагубстваў на 55%; павышэнне прадукцыйнасці працы на 30-60% ва ўсіх галінах прамысловасці», — агучыў Пясецкі.

«Гэтыя лічбы досыць красамоўныя. Можна прывесці і іншыя. Старэйшае пакаленне памятае «сухі закон» 1985 года. У грамадстве прынята лічыць яго не вельмі ўдалым. Так, не ўсё было зроблена пісьменна, напрыклад, высечаныя вінаграднікі, аднак статыстыка — рэч упартая. З 1985 па 1988 год адбылося зніжэнне смяротнасці ад алкагольных атручванняў — на 56%; зніжэнне смяротнасці ад няшчасных выпадкаў і гвалту — на 36%; зніжэнне колькасці самагубстваў на 41%. Акрамя таго, у краіне за гэтыя гады з’явілася на свет на 1,5 млн. больш дзяцей, чым у папярэднія гады», — дадаў святар.

Разам з тым Пясецкі ўпэўнены, што нельга і пераацэньваць забаронныя меры, што яны могуць прымяняцца толькі ў сукупнасці з іншымі актыўнымі дзеяннямі, накіраванымі на вырашэнне праблемы алкагалізацыі. Гэта прафілактычная і асветніцкая дзейнасць сярод насельніцтва, узмоцненая прапаганда здаровага ладу жыцця і духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення.

«Бо, калі што-то забараняеш, трэба нешта прапанаваць наўзамен. Інакш гэта не працуе, — кажа святар. — Менавіта тут неабходна аб’яднаць высілкі дзяржавы, Царквы і прадстаўнікоў грамадскасці і вырашаць праблему усім светам, а не перакладаць яе на плечы структураў аховы здароўя. Только тады, калі ў нас з’явіцца больш людзей, якія жывуць цвяроза, людзям з алкагольнай залежнасцю стане лягчэй ўстаць на шлях выздараўлення, а моладзі — пазбегнуць няправільнага выбару».

Sobor.by