У Беларусі зноў скарацілася колькасць мядзведзяў

У Беларусі зменшылася колькасць мядзведзяў і барсукоў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, ва ўзятых пад ахову карыстальнікамі паляўнічых угоддзяў месцаў іх пражывання.

meda.jpg

У 2019 года ў Беларусі стала менш двух відаў чырванакніжных сысуноў — мядзведзяў і барсукоў. Калі у 2018 годзе ў беларускіх лясах пражывала 25 касалапых, то у 2019 навукоўцы налічылі толькі 19 асобін. Хоць яшчэ ў 2014 годзе іх было 119.
Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў зборніку «Ахова навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь, 2020 год», выдадзеным Белстатам.
Яшчэ ў першай палове 19 стагоддзя мядзведзь жыў на ўсёй тэрыторыі Беларусі, але месцамі сустракаўся ўжо рэдка. У цяперашні час ён захаваўся толькі ў паўночнай яе частцы.
Як адзначаюць навукоўцы, прычыны памяншэння папуляцыі бурых мішак ў Беларусі не столькі ў браканьерстве, колькі ў знішчэнні асяроддзя пражывання. У выніку касалапыя сыходзяць туды, дзе больш першародных лясоў і менш лесагаспадарчай дзейнасці. Напрыклад, у Расію. Там колькасць мядзведзяў, пачынаючы з 2010 года, няўхільна расце і па дадзеных мінпрыроды РФ на 2018 год склала 245,1 тысяч асобін.
Менш стала ў Беларусі і барсукоў. Калі ў пазамінулым годзе іх налічвалася 650, то ў мінулым годзе — 626.
У той жа час, як сведчыць статыстыка, пагалоўе трох відаў жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, павялічылася. Так за год вырасла пагалоўе зуброў з 1 451 асобін да 1 666. З 45 да 60 звяркоў вырасла папуляцыя еўрапейскай норкі.
Пры гэтым істотна паболела рысяў. Іх колькасць у беларускіх лясах вырасла з 430 да 565 асобін.
Паводле thinktanks.by