У Белавежскай пушчы знайшлі новае месца вырастання белай піхты — рэліктавай расліны

Піхта белая ў Беларусі знаходзіцца на мяжы знікнення і занесена ў «Чырвоную кнігу».

Белая піхта

Белая піхта

Супрацоўнікі Нацыянальнага парка «Белавежская пушча» падчас палявых даследаванняў выявілі новае месца вырастання піхты белай — рэліктавага віду. Некалькі буйных дрэў растуць пасярод ліставога лесу, які вырас на месцы, што раней было высечана. Звестак пра наяўнасць гэтай папуляцыі ў крыніцах раней не зафіксавана, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага парка.
Адзінае месца вырастання піхты ва Усходняй Еўропе знаходзіцца ў Белавежскай пушчы, ва ўрочышчы Цісавец. Піхта белая ў Беларусі знаходзіцца на мяжы знікнення і занесена ў «Чырвоную кнігу».
На новым месцы вырастання (Свіслацкае лясніцтва) выяўлена восем дарослых дрэў піхты, самыя буйныя з якіх ужо дасягнулі вышыні больш 25 метраў пры таўшчыні ствала за 40 см і перайшлі ў першы ярус дрэвастою. Прыблізны ўзрост дрэў — 50-60 гадоў.
t.me/probelpl