У Брэсце працягваюцца пратэсты. Далучыліся работнікі холдынга «Брэстгазаапарат» (фота)

Ацыя пратэсту пачалася а 17-й па заканчэнні рабочага дня ад прахадной завода «Газаапарат», які месціцца пры чыгунцы ў цэнтры горада.

gefest_2_logo.jpg


Шэсце прайшло па цэнтральных вуліцах да пляца Леніна. У розны час у ім брала ўдзел ад двух да пяці тысяч чалавек. Людзі неслі белыя і чырвоныя сцягі з надпісам GEFEST (назоў газавых пліт, брэнда прадпрыемства ), плакаты, па дарозе агучвалі патрабаванні: “Лукашэнку ў аўтазак”, “Уходи”, “Жыве Беларусь”, “Брест выходи”, “Верым, можам, пераможам”, падмацоўваючы скандаванне воплескамі.

Ля прахадной “Газаапарата”

Ля прахадной “Газаапарата”


Супрацоўнікі прадпрыемства, дарэчы, бяруць удзел у акцыях партэсту з ведама і згоды дырэкцыі. Рабочыя паспавялі, што а 15-й да завода “Гефест” пад’ехалі тры чорныя бусы без нумароў з таніраванымі шыбамі. Па радыё пачалі аб’яўляць, што гэта АМАП, прыехалі забяспечваць парадак. Але рабочыя выклікалі на гэтых іх міліцыю. У выніку бусы з’ехалі, засталіся толькі некалькі чорных легкавікоў з людзьмі ў штацкім, якія адсочвалі сітуацыю.

Калона рухаецца па вуліцы Пушкінская

Калона рухаецца па вуліцы Пушкінская


Распавялі рабочыя і пра тое, як нядаўна спрабавалі сабраць людзей на мітынг у падтрымку лукашэнкі ў Мінску. Па словах рабочых, ім абяцалі за паездку па 200 рублёў. Але ніхто не пагадзіўся. Кажуць, што ўдзельнікі афіцыйнага мітынгу з Маларыты пагадзіліся ехаць за сто рублёў, але гэта толькі са словаў.

gefest_4_logo.jpg


Дэманстрацыя праходзіла выключна мірна. Мітынг на пляцы не праводзіўся. Працаўнікі “Гефеста” патлумачылі, што гэта стыхійная акцыя. З іх словаў, за поўную забастоўку выступае меншая частка работнікаў холдынга — баяцца страціць працу на паспяховым прадпрыемстве, якім ёсць брэсцкі “Газаапарат”. Разам з тым, большая частка разумее небяспеку беспакараных рэпрэсій з боку вінаватай улады і пагаджаецца, у перспектыве, на тыя ці іншыя формы адмовы працаваць (частковая забастоўка, італьянская забастоўка, у скрайнасці поўная).

gefest_5_logo.jpg

А вось якія плакаты былі на акцыі: “Нет хамству” “Нет диктатуре! „No to repressions in Belarus!“, “Отпусти любимую Беларусь”, “Не забудем! Не простим!”.

Людзі вітаюць пратэстоўцаў каля Калгаснага рынк

Людзі вітаюць пратэстоўцаў каля Калгаснага рынк


Неба хмурылася, але дажджыць паўстрымалася. Выходныя маюць быць сонечнымі і гарачымі, таксама і ў сэнсе пратэстаў.

gefest_8_logo.jpg


Фота аўтара