У Курапатах адбылася чарговая талака

У Курапатах, мемарыяле ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў пад Менскам, адбылася чарговая талака. У ёй удзельнічалі актывісты Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ, а таксама Маладога Фронту.
Па словах Алеся Чахольскага, адказнага сакратара Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ і кіраўніка грамадскай дырэкцыі народнага мемарыялу Курапаты, аб’ём працы вялікі і кожны з дзясяткаў чалавек выконвае пэўную задачу.

— Падрыхтаваныя ямы з боку Заслаўскай дарогі на працяг крыжовага перыметра. Хутка будзем рабіць крыжы і дастаўляць. Сябры Маладога Фронту працуюць з боку МКАДа, зачышчаюць металічныя крыжы, якія былі раней пастаўлены. Фарбуюць іх. Пасадзілі елку. Праца ідзе.

Малады Фронт узяў на сябе самую адказную задачу, — рэстаўрацыя крыжоў уздоўж кальцавой дарогі. Гэтым займаецца і лідар арганізацыі Зміцер Дашкевіч:

— Рэстаўруем жалезныя крыжы. Чысцім, шліфуем, фарбуем. Вось гэта першыя металёвыя крыжы, якія ставіліся пяць год таму. Яны ўжо самыя каразійныя, таму з іх пачынаем.

Гэта ўжо трэцяя талака ў 2018 годзе. І праца па ўпарадкавнні расстрэльнага ўрочышча будзе працягвацца.

І таму што гэта стала маральнай традыцыяй, і таму што год юбілейны. Праўда пра Курапаты стала вядомай амаль 30 год таму. У чэрвені 1988 года ў газеце «Літаратура і мастацтва» быў надруканавны артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога смерці».

Паводле Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:
  • Anatol Starkou

  • 2018-05-06 21:11:50
ПЕРШААДКРЫВАЛЬНІК

- Згарэў сарай,
Згарэла хата,
Дый у суседа нешта вунь дыміць...
- Мо першачок?
- Ды не - гарбата.
Яму з ёй жыць яшчэ ды жыць!
- Й не ныць, як мы. Не ныць!

- Грамадства наша не багата.
Грамадства нашае шкада,
Калі замест крутога першачка
Яно балУецца гарбатай.
- Й не пытае першаадкрывальніка
Адроджанага першачка,
Як самагонку гнаць:
Ці то ў сараі, ці то ў хаце?
- Yes!
- Ага.
- Налій мне, дружа, першачка.

- Згарэў сарай,
Згарэла й хата...
- Навошта адчыніў я Курапаты?!

© Anatol Starkou
February 27, 2013
  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: