Затрыманні на здымках «Авеля»
1 лютага працягвалі здымацца эпізоды фільму «Авель», звязаныя з падзеямі 19 снежня 2010 году — у прыватнасці, шэсце з Кастрычніцкай плошчы да Дому ўраду. Некалькі чалавек былі затрыманыя.
Стваральнікі прапагандысцкай стужкі «Авэль» паўтарылі маршрут шэсьця, якім у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году прайшлі некалькі дзясяткаў тысяч нязгодных з
вынікамі выбараў.
Масоўка ў колькасьці блізу 4 тысяч чалавек прайшлася ад Кастрычніцкай плошчы да Дому ўраду на плошчы Незалежнасьці. Зрэшты, на тым усё і скончылася — эпізод супрацьстаяньня з байцамі
спэцназу быў зьняты раней, 30 студзеня.
Прамэнаду да ўраду папярэднічаў дакладны інструктаж масоўкі: куды ісьці, як сябе паводзіць, што выкрыкваць. Як і ў папярэднія дні, палітычныя лёзунгі і нацыянальная сымболіка былі прызнаныя
нямэтазгоднымі.
Зрэшты, не абышлося без канфузу. Калі калёна псэўдадэманстрантаў параўнялася з унівэрсамам «Цэнтральны», адтуль радасна выскачыў мужчына сярэдніх гадоў і з крыкам
«Жыве Беларусь!» далучыўся да «апазыцыянэраў».
Тым часам калёна пад аб’ектывамі кінакамэраў, усталяваных пасярод дарогі на адмысловых кранах, безгалоса рушыла далей.
За тры дні здымкаў кінулася ў вочы, што хтосьці ў камандзе пастаноўшчыкаў не на жарт захапляецца піратэхнікай. 30 студзеня, падчас рэканструкцыі «штурму» Дому ўраду, з натоўпу
ў байцоў спэцназу ляцелі бутэлькі з «кактэйлем Молатава». Чаго, дарэчы, на Плошчы не было.
Але цалкам пазьбегнуць эксцэсаў не ўдалося. Пасьля таго, як масоўка фінішавала на прыступках Дому ўраду і на разьвітаньне першыя шэрагі некалькі разоў праскандавалі «Против!
Против!», усім праз мэгафон сказалі дзякуй і папрасілі разыйсьціся.
Сямашка, зразумеўшы, што падставіў маладых людзей, кінуўся на іх абарону, у выніку чаго яго скруцілі і самога.
Пазьней ён расказаў Свабодзе, што з «цывільнымі» быў дасягнуты кампраміс: відэа выдаляецца, а студэнтаў адпускаюць на волю.
Што да працы здымачнай групы фільма, то ўсё робіцца без асаблівага імпэту. Калі здымкі прызначаныя на нейкі час, можна сьмела накідваць 2-3 гадзіны — ніхто нікуды не сьпяшаецца. У першы
дзень варушыцца пачалі замест 19-й гадзіны толькі а 22-й, на другі спазьніліся на паўтары гадзіны, а 1 лютага масоўку, якая сабралася а 20-й, задзейнічалі а 22.30.
Мастацкі фільм «Авэль», на фінансаваньне якога Міністэрства культуры Беларусі выдаткавала 2 мільёны даляраў, рыхтуе да вытворчасьці інтэрнацыянальная брыгада пад кіраўніцтвам
Ўільяма Дэвіталя — былога ўкраінскага каскадзёра, які 20 гадоў таму ад’ехаў у ЗША, будучы яшчэ Віталём Васільковым. Уся адказнасьць за канчатковы прадукт ляжыць на прыватнай
кінакампаніі «Нонстоп Мэдыя».