У Беларусі ўсё добра ці «что-то не так?»
У гэтыя марозныя дні ў цэнтры Мінска праходзяць здымкі адной з сцэн фільма «Авель». Напярэдадні здымалася «спроба штурму дэманстрантамі Дома ўрада». Студэнтам у масоўцы забаранілі выкарыстоўваць апазіцыйную сімволіку, а таксама крычаць «Жыве Беларусь!». Замест гэтага мітынгоўцы крычалі «Мы против» и «Что-то не так».
Учапіўшыся за апошні вокліч, карэспандэнты БелаПАН вырашылі звярнуцца да мінчукоў з пытаннем «У Беларусі ўсё добра ці что-то не так?»
Вось некаторыя з адказаў:
«Я, як нармальны беларус, лічу, што ў нас усё вельмі дрэнна. Паглядзіце на пенсіянераў — што яны купляюць? Хлеб, малако. І доўга думаюць, купіць ім батон ці не купіць. Пра што
можна казаць?»
«У нас усё не так. Па-першае, у нас у краіне зусім няма дэмакратыі. Няма парадку ў медыцыне, адукацыі — людзі прыніжаныя».
«Не зусім усё добра, напэўна. Напрыклад, з апошняга не падабаецца новы падатак на машыны. Я езджу мала, але плаціць прыйдзецца ўсё адно».
«Штосьці — так, штосьці — не так. Мне, напрыклад, падабаецца бяспека ў нашай краіне, для мяне, як для мамы, гэта вельмі важна».
«У нас усё выдатна! Толькі з надвор'ем не пашанцавала сёлета».
«Мне жывецца добра, астатнім — не ведаю. Хутка будзе чэмпіянат свету па хакеі — гэта вельмі добра для Беларусі».
«Лічу, што рухаемся ў правільным напрамку. Па-першае, у нас стабільнасць. А што трэба зрабіць — павысіць заработную плату, але так, каб яна адпавядала ўзроўню прадукцыі. Вось
тады ў нас і інфляцыі не будзе».