Знак бяды і радасці
У межах міжнароднай кніжнай выставы «Кнігі Беларусі–2009» адбылася знакавая для беларускага літаратурнага поля падзея — прэзентацыя поўнага збору твораў Васіля Быкава. Знакавасць, аднак, двухсэнсоўная. З аднаго боку, не можа не радаваць, што нарэшце з’явіўся выдавец, які ўзяў на сябе адказнасць за тое, каб пабачыла свет уся літаратурная спадчына народнага пісьменніка, з іншага — прыкра, што не знайшлося такіх сярод беларускіх майстроў друку, бо праект ажыццяўляе расійскае выдавецтва «Время».
У межах міжнароднай кніжнай выставы «Кнігі Беларусі–2009» адбылася знакавая для беларускага літаратурнага поля падзея — прэзентацыя поўнага збору твораў Васіля Быкава. Знакавасць, аднак, двухсэнсоўная. З аднаго боку, не можа не радаваць, што нарэшце з’явіўся выдавец, які ўзяў на сябе адказнасць за тое, каб пабачыла свет уся літаратурная спадчына народнага пісьменніка, з іншага — прыкра, што не знайшлося такіх сярод беларускіх майстроў друку, бо праект ажыццяўляе расійскае выдавецтва «Время».
Маленькі павільёнчык на стэндзе выдавецтваў Расіі не змог змясціць усіх, хто хацеў папрысутнічаць на імпрэзе. Пісьменнікі і чытачы стаялі поплеч у цесным памяшканні. Відаць, не знайшлося ў краіне
прасторнай залі ў якім-кольвек палацы, уладальніку якога было б за гонар арганізаваць сустрэчу са спадчынай Васіля Быкава — чалавека, якога неаднойчы называлі сумленнем Беларусі.
Генеральны дырэктар выдавецтва «Время», журналіст Барыс Пастэрнак расказаў, што поўны збор твораў Васіля Быкава выйдзе ў чатырнаццаці тамах. Гэта не толькі знакамітыя аповесці і
апавяданні, але і кінасцэнары, нарысы, інтэрв’ю, крытычныя артыкулы, публіцыстыка, вялікая перапіска з рэспандэнтамі з розных краінаў свету. «Нам гэтыя аўтары падаюцца абсалютна
расійскімі. У нас адзіная літаратурная прастора, мы разам раслі, людзі адных пакаленняў. І падаецца дзіўным, калі перакладаецца і выдаецца многа літаратуры Заходняй Еўропы, і так мала ўвагі надаецца
творцам сумежных краін», — патлумачыў Барыс Пастэрнак рашэнне выдавецтва ўзяцца за беларускі праект.
Кіраўнік і ініцыятар праекта Аляксандр Казулін падкрэсліў, што сумленне — адна з найвялікшых маральных каштоўнасцяў, а Васіль Быкаў — гэта сумленне нацыі, народа. Увасабленнем у
рэчаіснасць ідэі выдаць поўны збор твораў народнага пісьменніка ён заняўся яшчэ ў 2005 годзе на знак памяці і пашаны.
Сёмы і восьмы тамы збору, якія толькі-толькі выйшлі з друку, уключаюць па сутнасці дэбютныя апавяданні Васіля Уладзіміравіча. Восьмы том увабраў у сябе мемуарную прозу — «Доўгая
дарога дадому» з усімі праўкамі аўтара, «Парадоксы жыцця» і «Пункціры жыцця». Як адзначыў старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч,
«у гэтых творах бачна разнасцежжа пісьменніка, калі іх чытаць адзін за адным, то можна адсачыць ідэйны пошук, пабачыць, як вырас класік». «Не многім пісьменнікам шанцуе
пасля смерці заставацца ў памяці чытача. Добра, як год праз дваццаць выйдзе якая кніга. Выданне твораў Васіля Быкава было здзейснена, як і належыць па велічыні таленту, па тым, што ён зрабіў для
нашай дзяржавы, народа, — падкрэсліў паэт і публіцыст Сяргей Законнікаў у сваім выступе перад чытачамі і выдаўцамі. — Такія рэчы, як «Доўгая дарога дадому»,
цікавыя не толькі для шараговага чытача, але і для літаратуразнаўцаў, бо ёсць дэталі, якія расказваюць пра тое, як ствараліся творы, зафіксаваныя эмоцыі пісьменніка найперш як чалавека».
Здзіўляе, што ніводнае дзяржаўнае выдавецтва не дадумалася выдаць поўны збор твораў Васіля Быкава. Прыватныя беларускія выдавецтвы за апошнія гады выпусцілі толькі асобныя творы Васіля
Уладзіміравіча: «Парадоксы жыцця», «Пахаджане», «Сцяна», «Доўгая дарога дадому», у літаратурным часопісе
«Дзеяслоў» друкаваліся малавядомыя творы пісьменніка. Разам з тым, генеральны дырэктар выдавецтва «Время» Барыс Пастэрнак з задавальненнем адзначыў:
«Кнігі карыстаюцца добрым попытам. Нават на выставе іх разбіраюць бы гарачыя піражкі». Барыс Пастэрнак паведаміў, што выдавецтва гатовае прапанаваць збор твораў беларускім
бібліятэкам. Пытанне, ці захочуць міністэрствы інфармацыі ці адукацыі ўзяць на сябе арганізацыйную працу, каб развезці кнігі па ўсёй Беларусі да чытачоў.
Мяркуецца, што ў наступным годзе выдаўцы скончаць праект. У задуме — выдаць поўны збор твораў Васіля Быкава і на рускай мове.