Зноў знявага
Падчас першай сусветнай вайны на нашай шматпакутнай зямлі адбываліся найбольш жорсткія і крывавыя бітвы. Сотні населеных пунктаў былі ў зоне франтавой паласы спалены, разбураны, а іх жыхары калі не загінулі, то сталі бежанцамі.
Падчас першай сусветнай вайны на нашай шматпакутнай зямлі адбываліся найбольш жорсткія і крывавыя бітвы. Сотні населеных пунктаў былі ў зоне франтавой паласы спалены, разбураны, а іх
жыхары калі не загінулі, то сталі бежанцамі.
Сёння позна задаваць пытанне пра прычыны і мэты той “імперыялістычнай вайны. Важней адзначыць, што ў шэрагах расійскай арміі, якая змагалася з немцамі ў 1914–1918 гадах
было шмат беларусаў-герояў. Іх крывёй густа паліты ваколіцы Смаргоні, дзе мяркуецца ўсталяваць велічны мемарыял у гонар рускай арміі (сродкі на яго ўжо выдзелены з бюджэту Саюзнай дзяржавы).
Але, як стала вядома, ніводнага слоўца па-беларуску ў гэтым мемарыяле не будзе. Усе тэксты тут запланаваны на рускай мове. Такі падыход быў бы зразумелы, калі б у саміх кампазіцыях прачытвалася нешта
беларускае. Але, як можна зразумець з праекта, нічога нацыянальнага ў яго не закладваецца. Узнікае пытанне: як жа ўшаноўвае памяць палеглых пад Смаргонню землякоў незалежная нацыянальная дзяржава? У
нас афіцыйна дзве дзяржаўныя мовы, чаму ж тады ўсе тэксты плануецца выканаць толькі на рускай? Адзначу, што сучасная Расія тут ні пры чым. Увесь творчы пошук і выкананне мемарыяла яна даверыла
беларусам.
Зміцер Цішкевіч