Зваротны адлік дыктатуры
Бойня напярэдадні Каляд 19 снежня незваротна змяніла краіну. Цяжка пазбавіцца ад пачуцця, што для дыктатуры запушчаны зваротны адлік.
10. Адбылося самавыкрыццё жорсткасці і хлусні
Мірная акцыя пратэсту — і нечувана люты разгон дэманстрацыі, перадвыбарчая вольніца — і зняволеныя кандыдаты, спадзеў на лепшае — і збіты паэт. У грамадстве —
эмацыйны шок ад нечаканай жорсткасці.
Бойня напярэдадні Каляд 19 снежня незваротна змяніла краіну. Цяжка пазбавіцца ад пачуцця, што для дыктатуры запушчаны зваротны адлік.
10. Адбылося самавыкрыццё жорсткасці і хлусні
Мірная акцыя пратэсту — і нечувана люты разгон дэманстрацыі, перадвыбарчая вольніца — і зняволеныя кандыдаты, спадзеў на лепшае — і збіты паэт. У грамадстве —
эмацыйны шок ад нечаканай жорсткасці.
Але жорсткасць тлумачыцца хлуснёй, што надарвалася. Цяпер мала хто паверыць у 80% падтрымкі Лукашэнкі на выбарах. Хлусня самаатруцілася. Выйгрышу не было. Спатрэбілася жорсткасць, каб спыніць
нарастаючы пратэст.
9. Рэжым прымяніў сілу, але гэтая сіла стомленая і грувасткая
Каб разагнаць дэманстрацыю, неабходна мабілізаваць міліцыянтаў ажно з усёй краіны. У Мінску былі сілавікі з рэгіёнаў. Задзейнічалі нават курсантаў. Пры гэтым разгон рэпетаваўся з лета.
У дэманстрантаў не было ані рэпетыцый, ані прадуманай мабілізацыі — і амаль ніякай арганізацыі. Тым не менш, карніцкі апарат на хвілю аслупянеў. У выпадку нечаканасцяў, ён неэфектыўны. Ад
задоўгага кіравання аднаго чалавека стаміліся і «ахоўнікі парадку».
8. Мала хто чакаў такую хвалю салідарнасці і такі пратэст супраць падману
Такіх масавых дэманстрацый, калі людское мора затапіла праспект, Беларусь не бачыла з 1990-х гадоў. Пратэстны патэнцыял быў яўна недаацэнены, але яму не хапіла арганізацыйнай абгорткі.
7. Калядны разгон выклікае аналогіі з Ірадавай бойняй, якую той учыніў, каб захаваць уладу
Ёсць зло — і ёсць дабро. Цяпер ёсць яшчэ мірныя месцічы — і ёсць натоўп карнікаў.
6. Жанравы аргумент. Беларуская дыктатура блізіцца да развязкі. Гісторыя, якую пішуць людзі і Бог, зарыфмоўваецца
Месяц таму з Аляксандрам Фядутам мы абмяркоўвалі жанр беларускай сучаснасці. Трагедыя? Камедыя? Трагікамедыя?
Цяпер увідавочніваецца трагіфарс. І пачатак перагукаецца з фіналам.
Аляксандр Фядута, роўна як і Анатоль Лябедзька, якія прывялі да ўлады Аляксандра Лукашэнку, сёння ў турме.
У 1996 годзе пасля пратэстаў быў асуджаны глуханямы, які «выкрыкваў антыдзяржаўныя лозунгі». Сёння яго схапілі зноў.
У свой час Мясніковіч ахайна здаў Кебіча «народнаму прэзідэнту». Цяпер Мясніковіч вярнуўся — прэм’ер-міністрам.
Стрэльба ўжо вісіць на сцяне. Яна мусіць выстраліць.
5. З жанравым аргументам цесна перагукаецца аргумент матэматычны
Ад кульмінацыі да развязкі — адлегласць кароткая. Роўна — як ад пачатку гісторыі да завязкі. Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў 1994 годзе — і праз два гады атрымаў абсалютную
ўладу.
Ад Каляднай бойні і да фіналу — падобна, таксама два гады.
4. Наступны аргумент — сонечны
На сёлетні і два наступныя гады прыпадае сонечны пік. Але і максімум сацыяльнай актыўнасці падпарадкоўваецца гэтым 11-гадовым пікам. Пры гэтым для Беларусі — найбольшыя закалоты адбываюцца
не ў кожную сонечную актыўнасць, а праз хвалю.
Апошняя такая хваля прыпала на пачатак 1990-х. Цяпер яна вяртаецца — узмоцненая і падбадзёраная.
Нават калі ўся апазіцыя зняволеная — ад сацыяльных пратэстаў не ўцячы. Але гэтыя сацыяльныя пратэсты будуць раптоўнейшымі і бескантрольнымі.
3. Аргумент вонкавы — таксама не на карысць дыктатуры
Захад атрымаў аплявуху, а Расія марыць пра эканамічныя гешэфты, у якіх Лукашэнка ўжо не патрэбны. Прынамсі, віншаванне Мядзведзева выглядала сарамлівым, а расійскія тэлеканалы не спынялі жорсткія
рэпартажы пра беларускага аўтакрата.
2. Ва ўмовах, калі вонкавыя ўмовы для дыктатуры — неспрыяльныя, а пратэсты ў краіне пагражаюць выбухнуць бескантрольна, наменклатуры важна захаваць сваю маёмасць і
статус
Лукашэнка ў гэтых раскладах стаецца лішнім.
1. Аргумент эканамічны, які ляжыць на паверхні
На 2012 год прыпадаюць асноўныя выплаты па пазыкам. Адначасова беларуская эканоміка патрабуе рэформаў, але сур’ёзных інвестыцый з Захаду не прадбачыцца.
Пры гэтым любы крок рэжыму толькі пагаршае сітуацыю. Скупка маёмасці Расіяй ды мясцовай наменклатурай знясільвае жорсткую вертыкаль, а тармажэнне прыватызацыі пагражае прадпрыемствам калапсам. Абодва
варыянты рабочым прыязнасці да рэжыму не дадаюць.
Масавыя акцыі пратэсту ў незалежнай Беларусі пачыналіся рабочымі страйкамі.
Выглядае, што гісторыя так ці інакш зарыфмуецца.
Зваротны адлік для дыктатуры пайшоў.