Жыццё на Зямлі апынулася больш старажытным, чым меркавалася
Новыя дадзеныя паказваюць, што ўзнікненне жыцця заняло выключна мала часу — яно з'явілася раней за 3,5 мільярды гадоў таму.
Даследнікі з ЗША прыйшлі да высновы, што закамянеласці з Заходняй Аўстраліі з'яўляюцца надзейным пацвярджэннем таго факту, што жыццё існавала больш за 3,5 мільярдаў гадоў таму. Яно паўсталі практычна адразу пасля стабілізацыі зямной кары, да таго расплаўленай пад дзеяннем мноства удараў астэроідаў. Адпаведны артыкул апублікаваны ў Працах Нацыянальнай акадэміі навук.
Навукоўцы выкарысталі мас-спектраметры другасных іёнаў для аналізу суадносін атамаў вугляроду-12 і вугляроду-13 ва ўзорах аўстралійскіх горных парод, узрост якіх — больш за 3,5 мільярды гадоў. Гэта самая адчувальная з існуючых методык аналізу паверхняў, здольная выявіць прысутнасць літаральна аднаго «патрэбнага» атама на мільярд атамаў ўзору.
У адным з узораў парод даследчыкі выявілі мікразакамянеласці дыяметрам каля 10 мікраметраў. Побач з імі былі падвышаны суадносіны вугляроду-13 да вуглярода-12. Так бывае калі гэта парэшткі жывога арганізма — біёта аддае перавагу таму, каб забіраць з навакольнага асяроддзя лягчэйшыя атамы, з-за чаго суадносіны цяжэйшых і больш лёгкіх атамаў вугляроду змяняюцца. У той частцы ўзору пароды, дзе гэтых мікразакамянеласцяў нее было, суадносіны розных ізатопаў вугляроду не неслі такой анамаліі. З гэтага даследчыкі робяць выснову, што знойдзеныя імі закамянеласці малых памераў — гэта мікрасферы на месцы, дзе раней былі мікраарганізмы.
Аўтары працы, грунтуючыся на суадносінах ізатопаў (з іх дапамогай яны разлічвалі метабалізм выкапняў жывых істот), прыйшлі да высновы, што ў закамянеласці ўтрымліваюцца сляды жыццядзейнасці розных арганізмаў. Частка з іх былі фотафторамі, гэта значыць, выкарыстоўвалі сонечныя прамяні як крыніцу энергіі. Іншыя па метабалізме блізкія да Архэ (аднаклеткавы арганізм, не ідэнтычны бактэрыі), які вырабляе метан. Іншыя падобныя да гама-протэабактэрыі, якая спажывае метан.
Калі іх высновы дакладныя, то больш чым 3,5 мільярды гадоў таму на Зямлі было не проста жыццё, а цэлая экасістэма заўтатрофамі і гетэратрофамі, якія належалі да параўнальна спецыялізаваных арганізмаў. Такая супольнасць не можа з'явіцца імгненна. Такім чынам, самы першы жывы арганізм паўстаў прыкметна раней за гэтую дата. Да гэтага часу лічылася, што мільярды гадоў таму жыццё на Зямлі была параўнальна просты, а існуючыя арганізмы — не надта спецыялізаванымі.
Паводле kp.ru