5 гадоў пасля Плошчы — 5 фільмаў пра пратэст беларусаў

19 снежня  2010 года ў Мінску адбываліся драматычныя падзеі: самая масавая акцыя народнага пратэсту і самыя жорсткія рэпрэсіі ў гісторыі незалежнай Беларусі.



50c6035bb4b46ddba7328371117ee8c8.jpg

belaruspartisan.org

Пяць гадоў таму ў гэты дзень беларусы выйшлі ў цэнтр сталіцы з мірным пратэстам супраць агучаных ЦВК вынікамі прэзідэнцкіх выбараў. Прапануем ўспомніць падзеі пацігадовай даўніны. Вашай увазе найбольш яркія фільмы, у якіх апісваюцца падзеі той выбарчай кампаніі і яе брутальнае завяршэнне.

«Беларуская мара» —  першы фільм пра Плошчу

Прэм'ера прайшла ў Мінску 6 кастрычніка 2011 года. Аўтар — журналістка Кацярына Кібальчыч.

У фільме распавядаецца гісторыя жыцця маладога чалавека з Мінска, які апошнія 18 гадоў жыве ў краіне «апошняга дыктатара Еўропы». У аснову фільма — падзеі 2010 – 2011 гадоў у Беларусі: прэзідэнцкая кампанія, рэпрэсіі, суды і тое, як гэта адбілася на жыцці самай «стабільнай» постсавецкай рэспублікі.

«Беларуская мара» — аповяд пра тое, як рэжым можа зламаць чалавека. І пра тое, як у дзяржаве з татальным кантролем можна быць шчаслівым, нягледзячы ні на што.

"Даволі! Ды Волі ..."

Дакументальны фільм Андрэя Куцілы і Вячаслава Ракіцкага. 55 мін., Беларусь, 2011 год. Тэлеканал Белсат.

Фільм прысвечаны гадавіне драматычных падзеяў у Беларусі ў снежні 2010 года, калі была жорстка разагнаная мірная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Следчая, судовая і турэмная сістэмы — вачыма ўдзельнікаў таго пратэсту, якія прайшлі праз пекла турмаў. Аўтары засяроджваюць увагу на людзях, якія страцілі працу, вучобу, якія перажылі жорсткія фізічныя і маральныя катаванні.


"Жыве Беларусь!"

Мастацкі фільм (афіцыйны год выхаду 2013) апавядае пра падзеі ў Беларусі перад Плошчай-2010.

Маладога рок-музыку Мірона Захарку забіраюць у войска, а яго гурт трапляе ў чорныя спісы. У войску ён пачынае весці дзённік у інтэрнэце, дзе апісвае дзедаўшчыну і ўмовы службы. Дзённік перарастае ў адкрытае супрацьстаянне з рэжымам. Фільм здымаўся ў лістападзе – снежні 2011 года ў Польшчы. Аднак Пасольства Беларусі ў Польшчы рэзка асудзіла фільм і заклікала ня паказваць яго ў кінатэатрах. Музыку да фільма напісаў Лявон Вольскі. З акцёрам Анатолем Котам за ўдзел у фільме скасавалі кантракт на дзяржаўнай кінастудыі "Беларусьфільм".

"Дайсці да Плошчы"

Рэж. Галіна Самойлава, 2011 г., Беларусь. Тэлеканал Белсат.

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў беларусы жылі ў чаканні важных станоўчых зменаў у сваёй краіне. З верай у рэальную магчымасць дэмакратычных пераменаў праз выбары прыйшлі на плошчу Незалежнасці. Усё гэта было «перад» ... Апавяданні удзельнікаў падзей на Плошчы паказалі цынізм і ілжывасць дыктатуры, якая, выкарыстоўваючы жорсткія метады, знішчыла надзеі на перамены да лепшага. І ў жыцці беларускага народа пачаўся перыяд «пасля». Аўтары фільма паказалі, як адбываўся пералом думак у гэты час. Адной з найважнейшых фігур тых падзей быў кандыдат у прэзідэнты Беларусі Уладзімір Някляеў.


Дайсці да плошчыsiskazhopa

"Жалезам па шкле"

Фільм БТ закліканы апраўдаць дзеянні ўладаў у разгоне Плошчы, разгроме і застрашванні апазіцыі.

belaruspartisan.org