Ад дэгуманізацыі да забойства: апошняе мерапрыемства
Што рухала тымі, хто прывёў у дзеянне выключны механізм злачынстваў нацыянал-сацыялістычнай дзяржавы, якая забівае сваіх самых неабароненых грамадзянаў — людзей з псіхіатрычнымі захворваннямі? Адказ на гэтае пытанне можна знайсці 17 снежня на публічнай лекцыі Роберта Парцэра.

Лекцыя Роберта Парцэра «Забойствы пацыентаў у Трэцім рэйху — удзельнікі, матывы і сродкі?» адбудзецца ў галерэі «Ў».
У фокусе ўвагі лектара — тыя, хто былі ахвярамі, а таксама змаганне тых, кто выжыў і сваякоў ахвяр за прызнанне і кампенсацыю пасля 1945 г.

Роберт Парцэр (нарадзіўся ў 1980 г. у Аўстрыі), вучыўся на праграме «польскіх даследаванняў» у Берліне і Патсдаме, працаваў у Інстытуце сучаснай гісторыі ў Мюнхене, Мемарыяле забітым габрэям Еўропы і ў «Tiergarten4Association» — цэнтры па даследаванні вайсковых злачынстваў нацыстаў (Берлін). Працуе над доктарскай дысертацыяй «Нацысцкія злачынствы па эўтаназіі ў акупаванай Польшчы».
Мова лекцыі — нямецкая (з перакладам). Пачатак у 19:00. Уваход вольны.