Аляксандра Лапіцкага хочуць вызваліць ад прымусовага лячэння ў псіхбальніцах

80-гадоваму інваліду Аляксандру Лапіцкаму, які знаходзіцца на прымусовым лячэнні ў РНПЦ псіхічнага здароўя, просяць прызначыць у самыя кароткія тэрміны ўрачэбна-кансультацыйную камісію і паставіць пытанне аб зняцці з яго прымусовага лячэння.

get_img_14.jpg


Адпаведную заяву Алег Воўчак, які прадстаўляе інтарэсы Аляксандра Лапіцкага, накіраваў кіраўніку ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя» Аляксандру Старцаву, паведамляе Беларуская праўда.
12 красавіка суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў мінчука Аляксандра Лапіцкага асобай, якая здзейсніла грамадска небяспечныя дзеянні, што выявіліся ў абразе прэзідэнта, прыніжэнні гонару і годнасці пракурораў і суддзяў, і адправіў яго на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную бальніцу.
3 чэрвеня Мінгарсуд разгледзеў прыватную скаргу на рашэнне Фрунзенскага суда Мінска і накіраваў справу на новы разгляд у Фрунзенскі суд Мінска.
Новы разгляд крымінальнай справы пачаўся ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска ў ліпені. 12 ліпеня суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска Аляксандр Лукашэвіч прызнаў, што пенсіянер абразіў суддзяў, пракурораў і вышэйшых службовых асобаў Беларусі, чым здзейсніў грамадска небяспечнае дзеянне, і пастанавіў накіраваць старога на прымусовае лячэнне.
23 верасня Мінскі гарадскі суд адмовіў у задавальненні прыватнай скаргі на прысуд 80-гадоваму інваліду. Прысуд аб накіраванні Лапіцкага на прымусовае лячэнне ў псіхушку ўступіў у законную сілу.
15 лістапада Аляксандр Лапіцкага пад канвоем міліцыі даставілі на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычнае стацыянарнае аддзяленне ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр Псіхічнага здароўя». У цяперашні час ён знаходзіцца ў 6 аддзяленні.
«Майму даверніку ня прызначанае якое-небудзь лячэнне па псіхічным захворванні. Асноўнае лячэнне, якое ў дачыненні да яго прызначанае, звязана з яго звычайным станам здароўя, як інваліда, г.зн. прызначаюцца тыя лекі, якія ён сам прымае па рэцэпце лекара тэрапеўта, — адзначае Алег Волчак. — Намі, юрыстамі, абскарджваецца рашэнне суда, паколькі лічым, што судовыя эксперты праводзілі судова-псіхіятрычную экспертызу неабгрунтавана, без навуковай аргументацыі вызначылі яму дыягназ, як асоба, якая пакутуе ад псіхічнага расстройства».
«Мой давернік лічыць, што ён не пакутуе якім-небудзь псіхічным засмучэннем здароўя, і, улічваючы факт, што яму не прызначаецца якое-небудзь лячэнне, як асобе, якая пакутуе ад псіхічнага расстройства, мяркуе, што ёсць падставы паставіць пытанне ў самыя кароткія тэрміны аб правядзенні ўрачэбна -кансультацыйны камісіі».
Праваабаронцы прызналі Аляксандра Лапіцкага палітвязням.