Беларускую драўляную царкву прызналі лепшым будынкам свету
На цырымоніі ў Амстэрдаме 29 лістапада вызначылі пераможцаў Сусветнага архітэктурнага фестывалю — своеасаблівага архітэктурнага "Оскара"
![Беларуская царква ў Лондане спраектаваны як энергаэфектыўны будынак. Фота: Joakim Borén Беларуская царква ў Лондане спраектаваны як энергаэфектыўны будынак. Фота: Joakim Borén](/img/v1/images/inx960x640_22.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларуская царква ў Лондане спраектаваны як энергаэфектыўны будынак. Фота: Joakim Borén
Беларуская царква на поўначы Лондана, збудаваная па
праекце англійскага архітэктара кітайскага паходжання Цвай Со, перамагла ў
намінацыі «Лепшы рэлігійны будынак», піша www.kp.by
Гэта быў першы выпадак, калі будынак, звязаны з Беларуссю, прадставілі на вышэйшую сусветную ўзнагароду ў дойлідстве. Прычым капліца была намінавана ў дзвюх катэгорыях фестывалю.
Царква святога Кірылы Тураўскага была пабудаваная каля Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане ў 2016 годзе. Гэта першы драўляны храм у Лондане з 1666 года. Пабудова царквы каштавала 364 000 фунтаў стэрлінгаў.
![Так выглядае ўсярэдзіне лепшая, на думку архітэктараў, царква свету. Фота: Joakim Borén Так выглядае ўсярэдзіне лепшая, на думку архітэктараў, царква свету. Фота: Joakim Borén](/img/v1/images/wx1080_19.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Так выглядае ўсярэдзіне лепшая, на думку архітэктараў, царква свету. Фота: Joakim Borén
Царква Кірылы Тураўскага — адзінае
дзеючае сёння драўлянае культавае збудаванне Лондана — праектавалася як
энергаэфектыўны будынак: драўлянае збудаванне паглынае вуглярод. А дызайн
элементаў царквы, якая нагадвае пра Чарнобыль, увасабляе ідэі аднаўляльных
матэрыялаў. Штучнае асвятленне і цеплаабменная ўстаноўка патрабуюць спажывання
энергіі, але празрысты шкляны фасад павернуты на поўдзень, каб выкарыстаць
невялікі кут зімовага сонца для абагравання.
![Цвай Со падчас узвядзення капліцы. Фота: Саша Белавокая, прадастаўлена Цвай Со Цвай Со падчас узвядзення капліцы. Фота: Саша Белавокая, прадастаўлена Цвай Со](/img/v1/images/wx1080__1__2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Цвай Со падчас узвядзення капліцы. Фота: Саша Белавокая, прадастаўлена Цвай Со
Цвай Со ў свой час захапіўся беларускай драўлянай архітэктурай, знаёміўся з ёй у нашай краіне. Лонданскі архітэктар перакананы: нашы драўляныя цэрквы XVII – пачатку XX стагоддзя — здабытак чалавецтва і заслугоўваюць уключэння ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. За праект капліцы Цвай Со ўзнагароджаны Каралеўскім інстытутам брытанскіх архітэктараў, а затым царква ўвайшла ў топ–50 любімых будынкаў лонданцаў мінулага года і выйграла Лонданскі фестываль архітэктуры ў 2017.
Таксама Цвай Со сёлета працаваў у Брусэлі над мемарыялам па матывах Хатыні ў памяць пра ахвяраў таталітарызму ў ХХ стагоддзі. У цэнтры яго праекта — лёсы арыштаваных і высланых з розных краін людзей, а галоўным сімвалам сталі павялічаныя лісты гнаных людзей.
Цяпер архітэктар, сярод іншага, заняты ў праекце рэстаўрацыі Вялікі сінагогі XVII стагоддзя ў Слоніме.
Паводле www.kp.by, www.racyja.com