Чытанне з карысцю для вачэй: выйшаў дзіцячы прыгодніцкі комікс на беларускай мове

У Беларусі выпусцілі прыгодніцкі комікс «Погляд у мінулае» пра школьніцу Алесю і яе сяброў, якія знаходзяць выхад з любой незвычайнай сітуацыі з дапамогай акуляраў. Гэта пачатак серыі з трох коміксаў, створанай у падтрымку дабрачыннага праекта Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1 «Я бачу!».

5a3a1928.jpg

Гісторыя пачынаецца напрыканцы летніх вакацый ў невялікім дачным доміку. Галоўная гераіня Алеся знаходзіць стары дзённік свайго дзядулі-вучонага, пасля чаго жыццё дзяўчынкі становіцца падобным да прыгодніцкага дэтэктыва. Таямнічыя шыфры, старажытныя камяні, касмічныя караблі – усё гэта знойдуць чытачы на старонках комікса. Неўзабаве пасля выхаду друкаванай версіі комікс таксама будзе даступны ў анлайн-фармаце.
«Праект «Я бачу!» імкнецца не только своечасова правяраць зрок у дзяцей, але і распавядаць, як правільна пра яго клапаціцца. Данесці гэту інфармацыю школьнікам – адна з нашых галоўных задач. Мы ўжо праводзілі майстар-клас па правільным харчаванні і размяшчалі сацыяльную рэкламу на білбордах Мінска і Брэста. А зараз вырашылі выйсці на новы ўзровень камунікацыі з дзецьмі і прапанаваць ім тое, што зацікавіць іх і будзе карысным. Комікс – гэта яскравая прыгодніцкая гісторыя, літаратурная гульня з чытачамі, але ў той жа час яго героі кажуць пра тое ж, што і нашы афтальмолагі: як важна зберагчы здаровы зрок і ў час адрэагаваць на змены яго станe», – адзначылі ў кампаніі А1.

5a3a1950.jpg

Аўтарамі гісторыі «Погляд у мінулае» выступілі Вольга Алданава і Мікіта Сеннікаў – прадстаўнікі творчага аб’яднання «Сучасны комікс». Вольга Алданава таксама стварыла ілюстрацыі. «Сучасны комікс» – адзінае ў Беларусі аб’яднанне, куды ўваходзяць усе аўтары айчынных коміксаў. Тут не толькі ствараюць коміксы, але і папулярызуюць беларускую мову і комікс-культуру нашай краіны.
«Для Беларускага дзіцячага фонду важным складнікам праекта заўжды была інфармацыйная работа з настаўнікамі, бацькамі, дзецьмі – размова пра важнасць захавання зроку, прытрымліванне зрокаваму рэжыму, прафілактыку зніжэння зроку ў школьнікаў. Выявіць захворванне і лячыць яго – гэта праца ўрачоў. А бацькаім і настаўнікам важна патлумачыць, як вучыць дзяцей захоўваць зрок і павышаць іх адказнасць за ўласнае здароўе», – распавёў дырэктар Беларускага дзіцячага фонду Аляксандр Трухан.

5a3a1905.jpg

Комікс разлічаны на дзіцячую аўдыторыю ад дзесяці гадоў. Захапляльныя прыгоды герояў, тэматычныя загадкі і рэбусы, спецыяльныя практыкаванні для вачэй – усё гэта дапаможа юным чытачам не толькі прасякнуцца гісторыяй, але і прабавіць час з карысцю для здароўя вачэй.
Партнёрам выпуску серыі «Погляд у мінулае» выступіла кампанія OZ.
«Мы вельмі рады далучыцца да такога незвычайнага праекта, які мае яскравае візуальнае ўвасабленне, прадстаўляе беларускую комікс-культуру, а таксама нясе важную сацыяльную місію. І цудоўна, што коміксы арыентаваныя менавіта на дзіцячую аўдыторыю. Усе дзеці ад дзесяці гадоў, якія зробяць пакупку (з бацькамі ці без) у нашым магазіне ў Мінску на праспекце Пераможцаў, 3 і ў Віцебску на вуліцы Леніна, 65, атрымаюць комікс у падарунак. Падрабязную інфармацыю пра праект «Я бачу!» і пра акцыю наведвальнікі змогуць атрымаць у нашых кансультантаў у гэтых крамах», – дадала PR-спецыяліст кампаніі OZ Настасся Зотава.
Чытачы, якіх гэты комікс натхніць стварыць уласную гісторыю ў малюнках, могуць адправіць іх на электронны адрас moderncomicsby@gmail.com (ён пазначаны і на вокладцы) – і атрымаць адказ ад прафесійных ілюстратараў. Найлепшыя з фан-арт работ, якія дашлюць аматары коміксаў, таксама плануецца апублікаваць у адным з выпускаў серыі «Погляд у мінулае».

Даведка «Я бачу!» – маштабны дабрачынны праект па дыягностыцы і раннім выяўленні захворванняў органаў зроку ў дзяцей з сельскай мясцовасці ў Беларусі. Ён рэалізуецца Беларускім дзіцячым фондам і кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. З 2016 па 2018 год у рамках праекта ўрачы агледзелі 36 800 школьнікаў у Магілёўскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях. У 2019-м афтальмолагі працуюць на Віцебшчыне і да канца года плануюць абследаваць дзяцей ва ўсіх сельскіх раёнах вобласці.


Паводле прэс-рэліза