Дыктатар у слязах і бунт БРСМаўцаў: як гэта можа быць?
Уявіце, што раптам у Беларусі застрайкавалі тыя, на каго не маглі і падумаць, тыя, каго амаль не бачна ў краіне. Застрайкавалі і змянілі ўсё...

Праца мастака Бэнксі «Чалавек, што кідае кветкі». Фота: GETTY
Менавіта такія пазеі апісвае аўтар «Новага Часу»Уладзіслаў Гарбацкі ў сваёй новай гумарыстычна-ўтапічнай аповесці «Дзіўны страйк», апублікаванай 16 чэрвеня 2020 года.
У адзін дзень па ўсёй краіне перастаюць працаваць крамы, аптэкі, транспарт — усё. Людзі проста знікаюць. Спецслужбы спрабуюць высветліць, у чым справа, шукаюць след апазіцыі ці замежных (перадусім украінскіх) сабатажнікаў. Аднак апазіцыя — альбо ў турме, альбо ў выгнанні, ніводнага ўкраінца сярод страйкоўцаў няма, а ёсць выключна паслухмяныя, узорныя працаўнікі-беларусы, а да ўсяго актывісты БРСМ і дзяржаўных сіндыкатаў.
Нягледзячы на акрэслены самім аўтарам жанр, гэтая аповесць — пра тое, што ўсё мажліва.
Аповесь «Дзіўны страйк» даступная ў электронным выглядзе на сайце harbacki.eu.

Уладзіслаў Гарбацкі — даследчык, публіцыст, пісьменнік, перакладчык. Нарадзіўся ў Віцебску ў 1978 годзе, вучыўся ў Мінску, Страсбургу, Рэймсе, Варшаве. Палітолаг, гісторык, сацыялінгвіст, этнолаг, спецыяліст у гендарных даследаваннях. Яго асветніцкая і грамадзянская пазіцыя палягае ў еўрапеізацыі Беларусі, у вяртанні Беларусі ў Еўропу, з якой краіну вырвалі падчас геапалітычных узбурэнняў мінулага і ўключылі ў поле інтарэсаў і ўплыву Расіі.
З 2014 года жыве і працуе ў Вільні.