“Хай кожны напіша свой уласны працяг”
ГА “Будзьма беларусамі! супольна з TUT.BY выйшлі на новы віток піяру беларускасці
28 траўня budzma.org і tut.by абвесцілі пра афіцыйны рэліз 5-ці хвіліннага кліпа, які ў займальнай форме пераказвае гісторыю Беларусі. Да стварэння прадукту, які літаральна за два
дні заваяваў папулярнасць у беларускім сеціве, спрычыніліся 4 стыхіі: рэклама (Юлія Ляшкевіч), анімацыя (Юлія Рудзіцкая), музыка і вершаваны тэкст (Лявон Вольскі) і рэчытатыў (Аляксандр
Памідораў).
ГА “Будзьма беларусамі! супольна з TUT.BY выйшлі на новы віток піяру беларускасці
28 траўня budzma.org і tut.by абвесцілі пра афіцыйны рэліз 5-ці хвіліннага кліпа, які ў займальнай форме пераказвае гісторыю Беларусі. Да стварэння прадукту, які літаральна за два
дні заваяваў папулярнасць у беларускім сеціве, спрычыніліся 4 стыхіі: рэклама (Юлія Ляшкевіч), анімацыя (Юлія Рудзіцкая), музыка і вершаваны тэкст (Лявон Вольскі) і рэчытатыў (Аляксандр
Памідораў).
Мэта праекта – выклікаць цікавасць да беларускай гісторыі ў самых шырокіх катэгорый беларусаў, абудзіць тых, хто раней не цікавіўся нашай шматграннай і няпростай мінуўшчынай. Для гэтага
праект заціснуты ў сучасную форму інтэрнэт-кліпа. Сярод тых песенных формаў, якія маглі б аздобіць захапляльную дзвюхвымерную анімацыю Юліі Рудзіцкай, якая ажывіла безліч сярэднявечных
гравюр і арзіўных здымкаў, быў абраны рэп. “Бо рэп мае тэмп, і ён інфарматыўны, – кажа Аляксандар Памідораў, які “выйграў кастынг, абыйшоўшы
шмат маладых зорак хіп-хопу.
Рэцэпт анімацыйнага фільма складзены кампаніяй “Будзьма беларусамі! супольна з прадстаўленай вышэй творчай камандай і ён даволі просты: пару культавых,
раскручаных асобаў нашай гісторыі (кшталту Францыска Скарыны ці Тадэвуша Касыцюшкі), шчопаць ксклюзіву (кшталту гісторыі неўраў – племені, якое жыло на тэрыторыі
Беларусі да 6 стагоддзя ці бітвы з татара-манголамі на рацэ Сіняя Вада), драбок новых акцэнтаў што да добра вядомых падзеяў. Так, пра Айчынную і Вялікую айчынную войны гаворыцца, што ў іх “з
беларусамі біліся беларусы.
На другія суткі жыцця анімацыйны ролік, здаецца, б’е ўсе рэкорды папулярнасці ў інтэрнэце. Безліч водгукаў – ад кароткага “Супер! Мне спабадалася! - да
гістарычных трактатаў з указаннем памылак аўтараў і геапалітычных эсэ на тэму “Чаму Беларусь зназаўжды астанецца правінцыяй. Шмат здзіўлення выклікае канцэпт “Шалёны
народ, зроблены ядром усяго рэп-аповеду. Паводле стваральнікаў, мэта гэтага канцэпту – змагчы міф пра беларусаў, як пра “памяркоўную нацыю –
“Гэтае азначэнне так надзейна прыліпла да нас, што ўжо нясе хутчэй негатыўную адзнаку, - гаворыць Юлія Ляшкевіч.
А што думаеце пра кліп вы?
Гісторыя Беларусі абрываецца ў кліпе на 1991 годзе. Гэта невыпадкова. Аўтары заклікаюць гледача напісаць “уласны працяг. Якія падзеі сучаснай гісторыі маглі б трапіць у
гэты працяг? Абмеркаванне новых сцэнароў ад карыстальнікаў інтэрнэту плануецца на блогу http://tut.budzma.org
Дарэчы, па гэтым адрасе ўжо запушчаныя праекты-сатэліты кампаніі, якая апавядае пра беларусаў як пра „шалёны народ. Напрыклад, смешны блог Усяслава Чарадзея, у якім слаўны
князь апісвае няпросты досвед быцця ваўкалакам-вегетарыянцам.