Германія на XX Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Інстытут імя Гётэ і ў гэтым годзе (6–10 лютага) будуць прадстаўлены на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ўласнымі стэндамі.



611.jpg

Цэнтральнае месца ў выстаўленай калекцыі зоймуць кнігі для дзяцей і юнацтва — часткова на дзвюх мовах (рускай і нямецкай), а таксама навінкі нямецкай мастацкай літаратуры.

Акрамя таго будуць прадстаўлены фотаальбомы і кнігі пра Германію і нямецкіх дзеячаў, а таксама спецыялізаваная літаратура для вывучэння і навучання нямецкай мове ў якасці замежнай.

Праграма:

Сімвалічная перадача Пасольствам Германіі часткі прадстаўленых у экспазіцыі кніг у падарунак тром беларускім школам

(7 лютага 17.00, германскі стэнд на выставе)

Гэтым ужо традыцыйным актам Пасольства Германіі падтрымлівае беларускія партнёрскія арганізацыі і ўстановы, якія на працягу многіх гадоў садзейнічаюць распаўсюджванню нямецкай мовы і культуры. У гэтым годзе кнігі для дзяцей і юнацтва, а таксама спецыялізаваная літаратура будуць перададзены школе № 27 у Бабруйску, школе № 49 у Гомелі і школе № 45 у Віцебску.

Чытанне-тандэм з удзелам Нікола Любіча (Германія) і Уладзіміра Арлова (Беларусь) з перакладам

(8 лютага 19.00, Інстытут імя Гётэ)

Нікол Любіч, нарадзіўся ў 1971 годзе ў Заграбе (Харватыя), дзіцячыя гады правёў у Швецыі, Грэцыі, Расіі і Германіі. Вывучаў паліталогію ў Брэмене, атрымаў журналісцкую адукацыю. Працуе вольным журналістам і пісьменнікам. У 2010 годзе з’явіўся яго раман «Марская ціша», які ён будзе прэзентаваць на гэтай сустрэчы. Гэта гісторыя аднаго кахання, якое не вытрымала выпрабаванняў вайны на Балканах і стала ахвярай пачуццяў віны закаханых.

Уладзімір Арлоў, нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку, вывучаў гісторыю ў Мінску, працаваў настаўнікам, журналістам і рэдактарам у выдавецтве. Арлоў піша вершы, гістарычную прозу і эсэ. Ён прачытае сваё апавяданне-казку «Ордэн Белай Мышы».

«Адкуль ты так добра ведаеш нямецкую мову? Немцы і іх пісьменнікі» — сустрэча пісьменніка Нікола Любіча (Германія) з вучнямі беларускіх школ. Размова пройдзе на нямецкай мове.

(9 лютага 11.00, германскі стэнд на выставе)

Прозвішча Любіч гучыць не зусім па-нямецку, і як і многіх іншых пісьменнікаў, якія паходзяць з сем’яў імігрантаў, яго часта пытаюць: «Адкуль ты так добра ведаеш нямецкую мову?». Нікол Любіч раскажа вучням школ з паглыбленым вывучэннем нямецкай мовы пра складаныя адносіны немцаў з іх пісьменнікамі, пра пісьменніцкія будні і шлях да поспеху.

Дзіцячы дзень

11.00–13.00: Краіназнаўчая віктарына (на нямецкай мове, удзельнічаць могуць усе жадаючыя)

12.00–14.00: Гульні для дзяцей школьнага ўзросту (на нямецкай мове, удзельнічаць могуць усе жадаючыя)

(10 лютага, германскі стэнд на выставе)

Прадстаўнікі нямецкіх арганізацый у сферы культуры і адукацыі гатовы адказаць на пытанні наведвальнікаў на германскім стэндзе:

06.02. 13.00–17.00: Інстытут нямецкіх даследаванняў (IfD) і Фонд імя Роберта Боша (RBS)

07.02. 10.00–16.00: Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)

08.02. 15.00–18.00: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Іаганеса Раў (IBB)

09.02. 10.00–17.00: Цэнтральнае ўпраўленне па справах школьнай нямецкай адукацыі за мяжой (ZfA)

Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 6 па 10 лютага ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» (вул. Янкі Купалы, 27).

Адкрыццё: серада, 06.02. у 12.00  

Часы працы германскага стэнда:

серада, 06.02. 12.00–19.00;

чацвер — субота, 07.– 09.02. 10.00–19.00;

нядзеля, 10.02. 10.00–15.00.

Стэнды Пасольства Германіі і Інстытута імя Гётэ знаходзяцца ў левай частцы выставачнага цэнтра (стэнды № A10 і № A5).

Па інфармацыі Пасольства Германіі ў Мінску