Грамадскасць прадставіла праект аднаўлення Мінскага замчышча

26 сакавіка ў Мінску адбылася прэзентацыя грамадскага эскізнага праекта аднаўлення жылой і грамадзянскай забудовы Нізкага і Мяснога рынкаў Мінскага замчышча XII стагоддзя ў гістарычным цэнтры Мінска (ГЦМ).



astapovic_nizki_i_miasny_rynki.jpg

Праект распрацавалі сябры архітэктурнай секцыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК) Антось Вантух, Андрусь Лары і Юрась Мацяш.

Як адзначыў старшыня таварыства Антон Астаповіч, грамадскасць з 2010 году працуе над гэтым альтэрнатыўным праектам, падрыхтаваным на выснове комплексных навуковых даследаванняў:

Сярод прапаноў таварыства — карэкціроўка трасы валоў замчышча і яго планіроўкі, а таксама неабходнасць разгляду варыянтаў адраджэння аб’ёмна-планіровачанай структуры Ніжняга і Мяснога рынкаў на сярэдзіну XIX — пачатак XX стагоддзяў з страчанай забудовай паміж гэтымі архітэктурнымі комплексамі. Акрамя таго, грамадскасць прапанавала ўзнавіць першы Мінскі праваслаўны храм менавіта на яго старажытных падмурках.

Разам з тым, таварыства пагадзілася з прапановай “Мінкпраекта” па аднаўленнню драўлянай брамы на месцы яе гістарычнага існавання. Грамадская назіральная камісія па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкультуры рэкамендавала разглядзець распрацоўкі таварыства на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны Мінкультуры, а таксама прапанавала гарадскім уладам вынесці на грамадскае абмеркаванне праект музеефікацыі замчышча “Мінскпраекту” з карэктывамі БДТАПГК. Аднак гэтага не адбылося не па нашай віне.

У лютым 2013 года таварыства звярнулася са сваім эскізным праектам гістарычнай рэканструкцыі Нізкага і Мяснога рынкаў ў “Мінскую спадчыну”, Мінгарвыканкам і Мінкультуры, аднак зноў безпаспяхова. І гэта пры тым, што прапановы БДТАПГК прадугледжваюць аднаўленне шэрагу ўнікальных будынкаў, у тым ліку двух гадлёвых пасажаў і Мінскага гродскага суду XVI стагоддзя.

Мінгарвыканкам назваў прапановы таварыства навукова небагрунтаванымі і, такім чынам, перавысіў свае паўнамоцтвы, а Мінкультуры ў сваім лісце выказала шэраг прэтэнзіяў да Вантуха, Лары і Мацяша. Гаворка ідзе, сярод іншага, пра адсутнасць комплексных навуковых вышуканняў пры падрыхтоўцы праекту БДТАПГК, адсутнасць дазваляльнай дакументацыі на яго распрацоўку, а таксама пра неадпаведнасць праекту таварыства рэгламентам дэтальнага планіравання, рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання ГЦМ.    

Трэба адзначыць, што з запрошаных на прэзентацыю чыноўнікаў з’явіўся толькі начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкультуры Ігар Чарняўскі. Ён пацвердзіў пазіцыю Мінкультуры, выкладзеную ў лісце да БДТАПГК, разам з тым назваў праект таварыства “цікавым”, выказаў неабходнасць яго далейшай  прапрацоўкі, абмеркавання і папулярызацыі на розных узроўнях.