Месіянская арка ў філармоніі: ад Галілеі да Вердзі

У Мінску ў Дзяржаўнай філармоніі юбілейны канцэрт «Bell-la-Italia» пад кіраўніцтвам дырыжора Аляксея Фралова скончыў Год Італьянскай культуры ў Беларусі. Канцэрт быў прысвечаны музычнай рэтраспектыве ўзаемаадносін Італіі і Беларусі ад эпохі Адраджэння да нашых дзён.

qlt_cuxns90_logo.jpg

Канцэрт стаў фінальным акордам у серыі мерапрыемстваў, якія былі прысвечаны да 25-годдзя ўстанаўлення беларуска-італьянскіх дыпламатычных адносін. “На працягу года Італіі ў Беларусі адбылося 70 мерапрыемстваў, сярод якіх былі фотавыставы, музычныя, літаратурныя і іншыя мерапрыемствы, — нагадаў слухачам амбасадар Італіі ў Беларусі Стэфана Б’янкі. — Дзякуючы году італьянскай культуры ідзе працэс умацавання палітычных адносін паміж краінамі”.

Беларусь і Італія гістарычна ў многім знітаваныя. Гэтая сувязь ішла не толькі праз такіх асоб, як Скарына, Гусоўскі і Бона Сфорца… Італьянскія мастацкія адыгрывалі важную ролю ў станаўленні як свецкага, так і сакральнага айчыннага музычнага мастацтва эпохі класіцызму. Спрыяльным фактарам ва ўсталяванні беларуска-італьянскіх кантактаў паслужыла дзейнасць італьянскіх майстроў, якія працавалі на Беларусі. На італьянскія ўзоры шмат у чым арыентаваліся і мясцовыя кампазітары, многія з якіх навучаліся ў Італіі.

 

yhcxchojfic_logo.jpg

Італія — гэта тое сонейка, якое ад старажытнасці выпраменьвала новыя культурныя ідэі па ўсёй Еўропе і свеце”, — дзеліцца дырыжор аркестра Аляксей Фралоў. — Канцэпцыю канцэрта “Bell-la-Italia” склала так званая Ізраільская арка, якая пачынаецца з твору В. Галілеі “In exit Israel” і заканчваецца хорам Вэрдзі “Va pensiero”. Чаму Ізраільская арка? Італія таксама носіць у сабе вялікі месіянскі пачатак”.

 

wqvdycuxdfs_logo.jpg

Праграму канцэрта склалі такія знакамітыя творы, як каваціна Фігара з оперы “Севільскі цырульнік” (Ілля Сільчукоў), неапалітанская песня “О, sole miо” (Аляксандр Міхнюк), каваціна Нормы “Casta Diva” Беліні… Слухачы маглі ўпершыню ўжывую пачуць “In exit Israil” Галілеі, уверцюру да оперы “Моц наканавання” Вэрдзі, арыю Мікеле з оперы “Плашч” Пучыні.

 

fzceazpt1wm_logo.jpg

На канцэрце прагучала сусветная прэм’ера архіўнай знаходкі прафесара Вольгі Дадзіёмавай — сімфонія in Dis Джаакіна Альберціні. Альберціні быў прадстаўніком італьянскай кампазітарскай школы на Беларусі, які прыбыў на службу да Караля Радзівіла ў Нясвіж (1780 г.), а пазней узначаліў каралеўскую капэлу Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

 

zuxsdynm57m_logo.jpg

Таксама у выкананні сімфанічнагах аркестара “Capella accademia” прагучаў паланез Міхаіла Клеафаса Агінскага “Развітанне з Радзімай”. Існуе меркаванне, што менавіта гэты паланез быў напісаны напрыканцы жыцця кампазітара ў Італіі.