Леанід Дранько-Майсюк прэзентаваў «Кнігу для спадарыні Эл»

Пісьменніцкія байкі, сяброўская атмасфера, аўтограф-сесія і фуршэт — вось што чакала тых, хто адважыўся наведаць прэзентацыю новага выдання Леаніда Дранько-Майсюка. Яно атрымала
назву «Кніга для спадарыні Эл», а імпрэза адбылася 12 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.




Цікава, што спачатку аўтар не хацеў праводзіць прэзентацыю. Леанід Дранько-Майсюк наракаў на хваляванне і незадаволенасць сабой, але паслухаўшы Эдуарда Акуліна, аўтар пераканаўся, што зладзіць
сустрэчу «са сваімі» варта:



Пісьменніцкія байкі, сяброўская атмасфера, аўтограф-сесія і фуршэт — вось што чакала тых, хто адважыўся наведаць прэзентацыю новага выдання Леаніда Дранько-Майсюка. Яно атрымала назву «Кніга для спадарыні Эл», а імпрэза адбылася 12 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Цікава, што спачатку аўтар не хацеў праводзіць прэзентацыю. Леанід Дранько-Майсюк наракаў на хваляванне і незадаволенасць сабой, але паслухаўшы Эдуарда Акуліна, аўтар пераканаўся, што зладзіць сустрэчу «са сваімі» варта:

— Наш час — час татальнай раз’яднанасці. У нашым часе раз’яднаны блізкія людзі, свае людзі: яны бачацца рэдка ды чуюць адзін аднаго вельмі мала. Таму ў гэты час сустрэцца са сваімі — вялікая справа. Дзеля гэтага варта ахвяраваць і сваім хваляваннем, і сваім часам.

Рэдактару выдання Барысу Пятровічу пашчасціла першым расказаць пра свае ўражанні ад новай кнігі. Да таго ж, у сваёй большасці гэтыя творы ўжо публікаваліся ў «Дзеяслове»:

— Леанід Васільевіч адзін з самых частых аўтараў «Дзеяслова». Ён не патрабуе рэдактуры, бо свае творы ён чытае як чужыя, а чужыя — як свае. Для мяне гэта было проста прыемнае чытанне.

Праўда, дыфірамбамі ў адрас аўтара імпрэза не абмежавалася — Анатоль Вярцінскі зачытаў фрагменты з прэзентаванай кнігі, а сябры-калегі Леаніда Дранько-Майсюка расказалі багата цікавых гісторый з пісьменніцкага жыцця. Аказваецца, пасля ўніверсітэта Леанід Дранько-Майсюк пэўны час жыў у Валянціна Акудовіча, а Уладзімір Някляеў гатовы слухаць фрагменты літаратурных твораў па тэлефоне нават у пяць гадзін раніцы.



«Кніга для спадарыні Эл» уключае творы ў розных жанрах, але, тым не менш, гэта кніга, а не зборнік — тэксты, што ўвайшлі ў выданне, звязаныя сэнсава. Кніга выйшла ў серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Па словах аўтара, выдаць яе ўдалося з фантастычнай хуткасцю — усяго за месяц. Да прыкладу, у савецкі час кнігі выходзілі больш чым за год. Дарэчы, дзякуючы кампаніі «Будзьма!» усе кнігі з «Кнігарні пісьменніка» будуць распаўсюджвацца ў дзяржаўных і недзяржаўных кнігарнях па ўсёй краіне, таму набыць выданні можна будзе не толькі ў Мінску, як было дагэтуль.



Прыадкрыўшы таямніцу, другі рэдактар кнігі Алесь Пашкевіч расказаў, што аўтар рыхтаваў кнігу каля шасці гадоў, і прыкладна столькі ж часу чакала свайго выхаду ў свет у «адным добра вядомым выдавецтве», якім — ён не назваў, зазначыўшы што размова ідзе не пра выдавецтва Саюза беларускіх пісьменнікаў.


 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: