Мінскія школьнікі стварылі інтэрактыўную мапу сталіцы
Мапа стала вынікам даследавання гораду вучнямі міждысцыплінарнага навучання ў Школе архітэктурнага мыслення. Аўтарам мапы – ад 7 да 12 гадоў.
![Гэтак, паводле аўтараў мапы, будзе выглядаць цэнтр Мінску ў 2067 годзе Гэтак, паводле аўтараў мапы, будзе выглядаць цэнтр Мінску ў 2067 годзе](/img/v1/images/minsk_8.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэтак, паводле аўтараў мапы, будзе выглядаць цэнтр Мінску ў 2067 годзе
У інтэрактыўнай мапе Minsk Eye (Мінскае вока) дзеці разгледзелі Мінск з пункту гледжання архітэктуры, мастацтва, сацыялогіі, паліталогіі, эканомікі, псіхалогіі, біялогіі, кулінарыі і іншых навук і заняткаў.
Мапа складаецца з трох частак. У слоі «Мінску сапраўднага» вучні адлюстравалі максімальна аб’ектыўныя звесткі пра горад сёння.
![Будынак Мінскага трактарнага заводу на мапе Minsk Еyе Будынак Мінскага трактарнага заводу на мапе Minsk Еyе](/img/v1/images/minsk_2_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Будынак Мінскага трактарнага заводу на мапе Minsk Еyе
У «Мінску будучыні» дзеці стварылі вобраз Мінску 2067-га года.
![Зялёны дом у Зялёным гарадку. Аўтар праекту – Кірыл Клябанаў, 11 гадоў Зялёны дом у Зялёным гарадку. Аўтар праекту – Кірыл Клябанаў, 11 гадоў](/img/v1/images/minsk_3_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зялёны дом у Зялёным гарадку. Аўтар праекту – Кірыл Клябанаў, 11 гадоў
Карта «Сны мінчукоў» прадстаўляе нейкі паралельны начны Мінск.
![minsk_4_1.jpg minsk_4_1.jpg](/img/v1/images/minsk_4_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Горад – гэта не толькі дамы і вуліцы, яго жыхары і іхныя адносіны, расліны і птушкі, але нават нашыя сны пра яго», – тлумачаць куратары праекту.
Асаблівасць Школы архітэктурнага мыслення ў тым, што дзеці вывучаюць архітэктуру пад наглядам актораў, графікаў, мадэльераў, фатографаў, мастацтвазнаўцаў і іншых спецыялістаў.
Праект стаў вынікам гадавога курсу, які цягнуўся 112 гадзінаў і, як і звычайнай школе, складаўся з чвэрцяў. Падчас іх дзеці вывучалі архітэктуру праз оптыку вялікай колькасці дысцыплінаў пад наглядам экспертаў у гэтых галінах.
Паводле belsat.eu