Па музеях!

У другой палове студзеня варта наведаць некаторыя, на мой погляд, даволі цікавыя выставы.

У другой палове студзеня варта наведаць некаторыя, на мой погляд, даволі цікавыя выставы.
Агледзець экспазіцыю “Узбагачаючыся адзін ад другога запрасіў Музей сучаснага мастацтва. Гэта групавы паказ творчых набыткаў сучасных беларускіх скульптараў: вучняў і калег прафесара Беларускай акадэміі мастацтваў Анатоля Арцімовіча, прадстаўнікоў некалькіх пакаленняў. Дарэчы, у гэтым годзе мэтру споўнілася 70 гадоў. Адначасова гэта і дэбют юбіляра як скульптара-станкавіста. Выставу дапаўняе фотагалерэя — творы Арцімовіча, якія фізічна не могуць змясціцца ў невялікай залі, летапіс яго жыцця.


У адным з залаў Палаца мастацтваў стартаваў праект “Нам засталася спадчына…. Мастацкая выстава аб’ядноўвае жывапісныя і графічныя працы, якія былі створаны па матэрыялах пленэраў 2010 года, прысвечаных памяці беларускіх мастакоў ХІХ стагоддзя: Івану Хруцкаму, Яну Дамелю, Яну Лапацінскаму. На выставе разам з творамі сталых мастакоў прадстаўлены работы творцаў маладога пакаленняў. Сярод аўтараў Васіль Касцючэнка, Сяргей Пісарэнка, Уладзімір Рынкевіч, Алег Скавародка, Мікалай Таранда ды іншыя.
Іван Хруцкі, Ян Дамель — вядомыя і значныя імёны ў гісторыі беларускага мастацтва, але такое імя, як Ян Лапацінскі (1747–1810), пакуль што гучыць у больш вузкім асяродку мастацтвазнаўцаў.
Ён быў асобай вядомай і паважанай сярод ліцвінскай шляхты: займаў высокія адміністрацыйныя пасады. Да таго ж меў натуру мастацкую: займаўся гравіраваннем, малюнкам, дробнай скульптурай, быў мецэнатам мастацтва і калекцыянерам. У беларуска-польскай культурнай гісторыі ён адзначыўся перш за ўсё сваімі гравюрамі па медзі. Апошні перыяд жыцця Я. Лапацінскі правёў у сваім маёнтку ў Шаркаўшчыне, дзе і быў пахаваны.
А 14 студзеня Галерэя сучаснага мастацтва “Ў у праекце “ДА.О прадставіла персанальную экспазіцыя Жаны Капуснікавай.


Выстава будзе нечаканасцю нават для саміх партрэтаваных. Па-першае, таму што яны не падазраюць, што будуць намаляваныя на прадстаўленых палотнах, а па-другое, таму што пры гэтым яны будуць у пэўным сэнсе суаўтарамі ўласных партрэтаў.
Нарэшце, варта наведаць выставу да 70-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, якая 12 студзеня распачалася ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Прадстаўлена выстава ўнікальных экспанатаў з фондаў музея: нотныя рукапісы У. Мулявіна, фотаздымкі, канцэртныя строі “Песняроў.