Пацукі з разбітага карабля

Насуперак росту другой хвалi каронавiруса, расце ў Мiнску i актыўнасць – планавая i саматужная. Людзi з радасцю наведваюць iмпрэзы, па якiх дужа засумавалi.

Выстава Рушчыца


Выстава Рушчыца

Некалькi парад: не прапусцiце планавую экспазiцыю ў Нацыянальным мастацкiм музеi (Ленiна, 20) да 150-годдзя з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца (1870–1936). Творы Рушчыца, яго настаўнiкаў (Куiнджы, Шышкiн) i асяроддзя (Сеўрук, Сергiевiч) паказваюцца па 13 студзеня 2021 года. Асаблiвая цiкавостка – 3 творы ранняга перыяду працы мастака, набытыя ў лiстападзе 2020-га ў Лазане з калекцыi ўнука Рушчыца. Галерэя LIBRA, страцiўшы нядаўна выставачны зал на пл.Перамогi, цяпер арандуе для новых праектаў памяшканнi ў дзяржавы – у галерэi Савiцкага i Цэнтра сучаснага мастацтва. З 15 лiстапада па 8 сакавiка 2021-га па адрасе пр.Незалежнасцi, 47 можна наведаць надзвычай змястоўную выставу «Лiнiя кахання. Эратызм у творчасцi вялiкiх майстроў ХХ ст.». Вас чакаюць творы Пабла Пiкаса, Анры Мацiса, Эгана Шыле з еўрапейскiх калекцый, i некалькi дзясяткаў якасных прац сучасных беларускiх майстроў.

Выстава Рушчыца

Выстава Рушчыца

2_334_logo.jpg

Экспазiцыя выставы «Лiнiя кахання. Эратызм у творчасцi вялiкiх майстроў ХХ ст.»

2a_3_logo.jpg

Экспазiцыя выставы «Лiнiя кахання. Эратызм у творчасцi вялiкiх майстроў ХХ ст.»

2b_1_logo.jpg

Экспазiцыя выставы «Лiнiя кахання. Эратызм у творчасцi вялiкiх майстроў ХХ ст.»
Але як жа сучаснае мастацтва без скандалаў – усе памятаюць «бульдозерную выставу» ў Маскве i разнос, зроблены Хрушчовым творцам у Маскоўскiм Манежы («Что это за лица? Вы что, рисовать не умеете? Мой внук и то лучше нарисует! … Что это такое? Вы что — мужики или педерасты проклятые, как вы можете так писать? Есть у вас совесть?» — ацэнка савецкiм лiдарам iх творчасцi).
Нешта падобнае адбылося ў Арт-гасцiнай «Высокае места» (Герцэна, 2а) увечары 17 снежня на адкрыццi калектыўнай выставы Народнага фотаклуба «Мiнск» «Шлях да святла». Незразумелыя рухi пачалiся ўжо напярэдаднi: дырэктарка гасцiнай Ганна Ясюк настойлiва намагалaся зрабiць публiчнае мерапрыемства падзеяй «толькi для сваiх». Сакрэт неўзабаве раскрыўся: не ўсе працы фотамастакоў былi чыноўнiцы даспадобы, работы хацелi зняць з экспазiцыi. Зрэшты, дамо слова знанаму фатографу Валерыю Вядрэнку, чыя фатаграфiя трапiла ў чорны спiс.

Работа Валерыя Вядрэнкi

Работа Валерыя Вядрэнкi


«17 снежня адбылося адкрыццё юбiлейнай выставы фотаклуба «Мiнск» пад цiкавай назвай «Шлях да святла». Вiншую усiх сяброў-фатографаў… акрамя сябе. Маю работу дырэкцыя галерэi «Высокае места» прыбрала з экспазiцыi. На маё пытанне "Чаму?" i куратар, i дырэктар галерэi Ганна Ясюк мармыталi нешта няўцямнае пра нейкае магiчнае "Предписание", якое зараз рэгламентуе — што можна паказваць, а што — не. Вось маю работу паказваць нельга! …. Глядзеў я на гэтых маладых прыгожых дзяўчат, як бойка i бессаромна яны спасылаюцца на нейкае "Предписание" i думаў: заўтра iм "предпишут" страляць у мастакоў — i яны гэтак жа бойка i бессаромна клацнуць затворамi аўтаматаў. Я перабольшваю? Нi калiва... Рэжым трымаецца менавiта на нiх, дробных функцыянерах, якiя калоцяцца толькi за свае азадкi. Самае сумнае, што гэты паралюш сораму i сумлення ахоплiвае музеi i галерэi. А работа мая, мiж тым, бязкрыўдная... пра экалогiю.... ў шырокiм сэнсе».
Зрэшты, кiраўнiк фотаклуба «Мiнск» адрэагаваў на нахабны гвалт млява: «Усе ўсё разумеюць».
Зазначым, зняццё няправiльных прац (Алеся Пушкiна, Алеся Мары) практыкавалася i раней, у часы развiтога лукашызму. Творы затым звычайна дэманстравалiся ў сядзiбе БНФ. Але каб сёння рабiлася тое самае?! Мастакi збольшага да падобнай хамскай сервiльнасцi дачынення не маюць. Прывядзем прыклад – не з выставы – актуальную работу Сяргея Рымашэўскага «Вялiкая цёрка» (2020). А чынавенства – калi ласка! Што рэктар Акадэмii мастацтваў Мiхась Баразна, звальняючы студэнтаў – мiрных змагароў за аднаўленне законнасцi ў краiне. Што кiраўнiцтва Вялiкага тэатра оперы i балета, выганяючы артыстаў-пратэстоўцаў. I гэтак далей.

Сяргей Рымашэўскi «Вялiкая цёрка» (2020)

Сяргей Рымашэўскi «Вялiкая цёрка» (2020)


Складаецца ўражанне, што пералiчаныя вышэй чыноўныя асобы страцiлi нюх у вынiку цяжкай формы ковiднай iнфекцыi. Або, як зазначана ў адным з каментароў да допiсу Валерыя Вядрэнкi ў фэйсбуку: «Вiдаць, у хуткiм часе давядзецца сур’ёзна чысцiць культурнае поле Беларусi ад пустазелля».