Польшча. Міністэрства замежных спраў запрашае на імпрэзы
Міністэрства замежных спраў Польшчы запрашае наведаць цікавыя імпрэзы па ўсёй краіне.
Тэма — рака
Падчас вяснова-летняга сезона цэнтрам культурнага і свецкага жыцця становіцца набярэжная.
На пясчаным беразе ракі раскладваюць свае шэзлонгі жыхары Варшавы, Познані i Торуня. Пасля доўгага перапынку жыхары вялікіх гарадоў вяртаюцца да ракі.
Шэзлонгі на беразе Віслы
Пасля вайны сталіца цалкам адвярнулася ад вады. Упарадкаваны левы бераг Віслы занялі бетонныя валы, а дзікі правы бераг зарастаў ракітнікам і стаў бязлюдным месцам. Сітуацыя пачала мяняцца на пачатку XXI ст. Да левага берага прышвартаваліся баржы, пераўтвораныя ў рэстараны, дзе можна было паесці і палюбавацца відам на раку. Паступова да вады пачалі набліжацца таксама клубы, якія адчыняліся ў раёне Павісле. У рэшце рэшт свецкае жыццё перамясцілася непасрэдна на бераг Віслы, дзе паўсталі клубакавярні, часта пад адкрытым небам. Госці атрымліваюць асалоду ад напояў, лежачы на шэзлонгах, граюць у скрабл і назіраюць за рачнымі трамваямі, што праплываюць побач.
Fot. M. Cieszewski/Poland MFA Album Flickr
Добраўпарадкаваннем тэрыторый уздоўж Віслы займаецца таксама горад. План разбудовы Віслінскіх бульвараў – гэта сур’ёзныя інвестыцыі, запланаваныя не на адзін год.
– Мы ведаем, што жыхары ўсё больш ахвотна бавяць час ля ракі, адсюль нашыя дзеянні. Да гэтага часу створана веласіпедная траса ўздоўж Віслы – 30-кіламетровая пешаходна-веласіпедная сцежка, якая ідзе ўздоўж Віслы ад Ламянак на поўначы да Канстанціна на поўдні. Мы хочам развярнуць Варшаву да Віслы і яе берага, аднаго з найбольш прыгожых у Еўропе, – падкрэсліў прэс-сакратар сталічнай ратушы Барташ Мільчарчык (у размове з Polska.pl).
Fot. M. Cieszewski/Poland MFA Album Flickr
На беразе Варты
Да рэк вяртаюцца і жыхары Познані. У сталіцы Велікапольшчы дарогу да ракі гараджанам праклалі мастакі. Недалёка ад берага быў створаны Мабільны цэнтр культуры і мастацтва «KontenerART”.
Fot. M. Cieszewski/Poland MFA Album Flickr
Некалькі гадоў таму на рэвіталізацыі прылеглых да ракі тэрыторый пачалі настойваць дэпутаты пасялковых саветаў. Яны выбралі Варту, і ўжо трэці год у горадзе дзейнічае пляж у Хвалішэве. У гэтым годзе будуць створаны наступныя тры або чатыры. Адкрыццё запланавана на лета. Хутка скончацца работы ў парку, які вядзе да хвалішэўскага пляжа і да цэнтра “KontenerART” са Старога горада. Плануецца таксама пусціць рачны трамвай з прыпынкамі на гарадскіх пляжах і прыстані, будаванай недалёка ад Пазнанскага сабора з думкай пра тых, хто плавае па Варце.
Fot. M. Cieszewski/Poland MFA Album Flickr
Прывіслінская традыцыя ў Торуні
Прывіслінская панарама Торуня на працягу многіх гадоў лічыцца адной з найпрыгажэйшых у Польшчы. У 2007 г. у плебісцыце газеты “Rzeczpospolita” пад назвай “Сем цудаў Польшчы” яе апярэдзіла толькі саляная шахта ў Вялічцы. Стары горад з крыжацкім замкам, з якога можна трапіць на бульвары, заўсёды быў цэнтрам культурнага і свецкага жыцця горада. Некалі на сходах бульвараў гараджане віталі вясну, сёння гэта найбольш папулярная частка горада. Тут можна прайсціся, пасядзець у бары на свежым паветры і паглядзець на раку.
Fot. M. Cieszewski/Poland MFA Album Flickr
Таму торунскі магістрат інвестуе ў развіццё набярэжнай.
– У мінулым годзе мы скончылі рамонт прыстані, якая належыць да Спартыўнага саюза Універсітэта імя Мікалая Каперніка. Мы пераўтварылі яе ў міні-порт для яхт, якім могуць карыстацца як жыхары горада, так і турысты. У гэтым годзе будуць вядомы вынікі архітэктурнага міжнароднага конкурсу на лепшую архітэктурна-горадабудаўнічую канцэпцыю Філадэльфійскага бульвара. Для нас важна, каб добраўпарадкаванне было гарманічным і адпавядала патрэбам гараджан, якія выказалі свае пажаданні падчас грамадскага абмеркавання, – сказала Аляксандра Іжыцка, прэс-сакратар гарадской адміністрацыі.
http://www.minsk.msz.gov.pl/be/aktualnosci/about_poland/places/rzeka
Еўрапейскі цэнтр салідарнасці ў Гданьску
Новая сядзіба Еўрапейскага цэнтра салідарнасці была адкрыта 31 жніўня 2014 года — да 25-годдзя набыцця незалежнасці і 34-годдзя падпісання ў былой Гданьскай суднаверфі імя Леніна
жнівеньскіх пагадненняў.
Fot. M. Cieszewski/Poland MFA Album Flickr
ЕЦС – гэта сучасная ўстанова культуры, якая займаецца захаваннем памяці пра наш найбольш значны грамадзянскі поспех – перамогу Салідарнасці. Задача цэнтра – папулярызацыя такіх каштоўнасцей, як салідарнасць, агульнае дабро, супрацоўніцтва і інтэграцыя. Установа з’яўляецца музеем увекавечання рэвалюцыі Салідарнасці і падзення камунізму ў Еўропе. У склад ЕЦС уваходзяць таксама адукацыйны цэнтр, навукова-даследчы цэнтр, архіў, бібліятэка і медыятэка.
ЕЦС ажыццяўляе адукацыйныя і грамадзянскія праекты, праводзіць канферэнцыі і лекцыі, збірае аповесці, робіць фільмы, выдае кнігі і збірае архіўныя дакументы. Сэрцам будынка ЕЦС з’яўляецца
пастаянная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі Салідарнасці і апазіцыйных рухаў, якія прывялі да дэмакратычных змен ва ўсёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Наведвальнікі могуць карыстацца самымі
сучаснымі тэхналагічнымі рашэннямі, арыгінальнымі прасторавымі інсталяцыямі, а таксама ўбачыць арыгінальнае абсталяванне суднаверфі і залезсці ў міліцэйскі STAR. Выстава налічвае каля дзвюх тысяч
архіўных дакументаў: фотаздымкі, архіўныя відэаматэрыялы, дакументы, карты, біяграмы, календары, газетныя артыкулы.
У будынку ЕЦС свой дом знайшлі 10 грамадскіх арганізацый, якія працуюць на карысць усяго грамадства, змагаюцца за свабоды і правы чалавека. Тут знаходзіцца таксама офіс прэзідэнта Леха Валенсы,
легендарнага лідара Салідарнасці. Круглы год працуе зімовы сад, створаны для творчага правядзення часу, сустрэч і адпачынку, дзе можна сустрэцца, пачытаць і скарыстацца бясплатным Wi-Fi.
Еўрапейскі цэнтр салідарнасці – гэта ўстанова культуры, створаная ў 2007 годзе міністрам культуры і нацыянальнай спадчыны, горадам Гданьскам, органам самакіравання Паморскага ваяводства, НСП
Салідарнасць і Фондам “Цэнтр Салідарнасці”.
Час працы:
Май – верасень 10.00 – 20.00 панядзелак – нядзеля
кастрычнік – красавік 10.00 – 18.00 панядзелак – нядзеля
Адрас:
Еўрапейскі цэнтр салідарнасці
пл. Салідарнасці, 1, г. Гданьск
уваход праз гістарычную браму суднаверфі № 2
Крыніца: www.trojmiasto.pl
Больш гл. на: www.ecs.gda.pl
Fot. M. Cieszewski/Poland MFA Album Flickr
Fot. M. Cieszewski/Poland MFA Album Flickr
Fot. M. Cieszewski/Poland MFA Album Flickr
Fot. M. Cieszewski/Poland MFA Album Flickr
http://www.minsk.msz.gov.pl/be/aktualnosci/about_poland/places/ecs
XXI Міжнародны фестываль пад адкрытым небам “Джаз у Старым горадзе”
4 ліпеня ў Варшаве стартуе XXI Міжнародны фестываль пад адкрытым небам “Джаз у Старым Горадзе”. Адзін з найбольш папулярных джазавы фестываль у Польшчы. Мастацкая візітка сталіцы
летам, а таксама сапраўднае свята для меламанаў, турыстаў з Польшчы і замежжа.
XXI Міжнародны фестываль пад адкрытым небам “Джаз у Старым Горадзе” (4 ліпеня – 29 жніўня 2015 г., г. Варшава).
За 20 гадоў існавання фестываль сабраў больш за паўмільёна слухачоў рознага ўзросту. Адзін фестываль наведвае каля 40 тысяч слухачоў рознага ўзросту. Арыгінальная праграма – розныя стылі, зоркі з розных краін, прэм’еры і джазавыя адкрыцці – гэта на працягу некалькіх гадоў адметныя рысы фестывалю.
Сёлетні XXI фестываль абяцае быць неверагодным. Ён пройдзе пад знакам зорак з розных краін, джазавых адкрыццяў і прэм’ер. Выступяць артысты з ЗША, Ізраіля, Італіі, Аўстрыі, Польшчы, Нарвегіі, Даніі і Кубы.
Падрабязную праграму фестывалю можна знайсці на сайце: www.jazznastarowce.pl/index.php?a=jazz-old-town-square
Запрашаем ў Варшаву!
http://www.minsk.msz.gov.pl/be/aktualnosci/about_poland/places/jazz
Музей ікон у Супраслі
Старадаўнія фрэскі, пустэльніцкую пячору, вясковую хату з алтаром і калекцыю, якая налічвае больш за тысячу ікон XVIII і XIX ст.ст., можна ўбачыць у Музеі ікон у г. Супрасль.
Fot. M. Cieszewski/PolandMFA Album Flickr
Музей знаходзіцца на тэрыторыі манастыра ў будынку былога Палаца архімандрытаў, што стварае асаблівую атмасферу для наведвальнікаў.
Гэта першы ў Польшчы інтэрактыўны музей, у якім прадстаўлена праваслаўнае сакральнае мастацтва. Музейныя экспанаты выстаўлены ў 9 залах, запраектаваных ва ўнікальным стылі: царквы, пустэльніцкай пячоры, вясковай хаты з алтаром. Наведвальнікі могуць убачыць манаха, які піша іконы. Дапаўняе выставу выдатнае асвятленне і гукавое суправаджэнне. Музей прапануе таксама паглядзець фільм пра стварэнне ікон, гісторыю манастыра і цэрквы на Падляшшы.
Fot. M. Cieszewski/PolandMFA Album Flickr
Fot. M. Cieszewski/PolandMFA Album Flickr
Fot. M. Cieszewski/PolandMFA Album Flickr
Музей ікон працуе з 2006 года і з’яўляецца часткай Падляшскага музея ў г. Беласток. У яго калекцыі знаходзіцца каля 1200 ікон XVIII i XIX ст.ст., сакральныя прадметы і старадаўнія фрэскі XVI ст.
Fot. M. Cieszewski/PolandMFA Album Flickr
Fot. M. Cieszewski/PolandMFA Album Flickr
Запрашаем да наведвання. Больш інфармацыі гл. на: Музей ікон у г. Супрасль.
http://www.minsk.msz.gov.pl/be/aktualnosci/about_poland/places/suprasl
Паводле прэс-службы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску